29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэцыя выдасць Украіне рэкордны ў гісторыі пакет вайсковай дапамогі

3
Швэцыя выдасць Украіне рэкордны ў гісторыі пакет вайсковай дапамогі

Што ў яго ўваходзіць?

Швэцыя дасць Украіне рэкордны ў гісторыі стасункаў дзвюх краін пакет вайсковай дапамогі. Таксама Кіеву дапамогуць фінансава.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Швэцыі Тобіяс Білстрэм на супольнай з кіраўніком МЗС Дзмітрыем Кулебай і калегамі з краін Балтыі і Паўночнай Еўропы прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

«Мы прывезлі самы вялікі ў гісторыі нашых стасункаў пакет дапамогі - наземныя сістэмы СПА, боепрыпасы, транспартныя сродкі, рознае зімовае абсталяванне і ўніформу, браняносцы і 270 млн еўраў», - расказаў міністр.

«Гэта на 100 млн больш, чым усе папярэднія пакеты. Гэта - прарыў, зусім іншая ступень падтрымкі», - падкрэсліў Білстрэм.

Паводле ягоных слоў, фінансавая дапамога дазволіць Украіне знайсці больш патрэбнага ёй на міжнародным рынку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках