24 красавiка 2024, Серада, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы рыхтуюцца закопваць грошы ў агародзе

9
Беларусы рыхтуюцца закопваць грошы ў агародзе

Гатоўкі становіцца ўсё больш.

Са звестак Нацбанка, дзель гатоўкі ў шырокай грашовай масе цяпер дасягае 11%.

Раней высокая дзель гатоўкі ў эканоміцы краіны фіксавалася ў пачатку двухтысячных, тады яна некалькі разоў нават перавышала 19%. Пасля гэтага, год за годам, дзель кэша зніжалася, дасягнуўшы ў 2016 рэкордных 4%.

Гэты паказчык зноў пачаў расці, а сёлета - асабліва хутка. Цікавы якасны паказчык гэтага росту. Калі раней колькасць гатоўкі павялічвалася або зніжалася ў залежнасці ад росту курсу даляра (грошы на дэпазітах у пераліку на рублі «размывалі» дзель гетоўкі), то цяпер курс стабільны. «Гэта значыць, што сумневаў няма - людзі сапраўды свядома пераводзяць свой ашчадак у папяровыя грошы», - тлумачаць аналітыкі «Кошта ўрада».

Яны таксама папярэджваюць, што рост дзелі гатоўкі - гэта прамое павелічэнне ценявой эканомікі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках