20 красавiка 2024, Субота, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Сіўчык: Беларусы гатовыя абараняць сваю незалежнасць са зброяй у руках

4
Вячаслаў Сіўчык: Беларусы гатовыя абараняць сваю незалежнасць са зброяй у руках
ВЯЧАСЛАЎ СІЎЧЫК

Гераічнасць случакоў адбілася на будучых пакаленнях беларускіх барацьбітоў.

Акцыя ў гадавіну Слуцкага збройнага чыну прайшла 27 лістапада ў цэнтры Варшавы каля помніка Тадэвушу Касцюшку. У мітынгу ўзялі ўдзел блізу 100 беларусаў, якія прыйшлі на імпрэзу з беларускімі нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі і партрэтамі загінулых ва Украіне беларускіх добраахвотнікаў.

У акцыі ўзяў удзел і лідар руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык. Сайт Charter97.org паразмаўляў з апазіцыйным палітыкам аб важнасці Слуцкага паўстання для сучаснай Беларусі:

- 27 лістапада - дзень герояў. Я абсалютна ўпэўнены, што ў свабоднай Беларусі гэта будзе дзяржаўнае свята. Тое, што ў 1920 годзе ў гэты дзень пачалося паўстанне супраць бальшавікоў у Слуцкім павеце, - гэта надзвычай важна. Паўстанне было з палітычнымі мэтамі - за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку пад бел-чырвона-белым сцягам. Cлучакі змагаліся за тое, каб улада ў Беларусі была беларускай. Рана ці позна гэта адбудзецца, а 27 лістапада стане дзяржаўным святам для Беларусі.

- Ці можна правесці паралелі паміж Слуцкім паўстаннем і сітуацыяй у Беларусі сёння?

— Слуцкае паўстанне — сапраўды вельмі гераічны ўчынак. Вы цудоўна разумееце, якія сілы ўжо былі з боку бальшавіцкай Масквы ў канцы 1920 года, гэта была практычна новая камуністычная імперыя. І тое, што беларусы са зброяй у руках выступілі за незалежнасць сваёй краіны ў той момант, гэта вельмі важна.

Адзначу, што акурат зброі не ставала, затое ставала мужнасці. Мяне моцна ўразіла тое, што ўдзел ва ўзброеным паўстанні быў абсалютна масавы менавіта для жыхароў самой Случчыны. Калі б было ўсё ў парадку са зброяй, невядома, чым бы гэта ўсё скончылася, нягледзячы на магутнасць бальшавіцкіх орд.

Гераізм случакоў у той час адбіўся на будучых пакаленнях беларускіх барацьбітоў. Надзвычай важна сёння, калі ідзе расейска-украінская вайна, памятаць пра подзвіг слуцкіх сялян.

- А ці гатовыя беларусы сёння абараняць незалежнасць сваёй краіны са зброяй у руках?

- Абсалютна гатовыя. Акурат само Слуцкае ўзброенае паўстанне і ёсць адказам на ваша пытанне. Канешне, беларусы гатовыя, іншая рэч — каб склаліся такія ўмовы, каб сфармавалася беларускае нацыянальнае войска, бо ўлада ў Беларусі захоплена бандай, якая сёння спрабуе ператварыць Беларусь у канцлагер. Гэтая лукашэнкаўская хеўра вярнула ў нашу краіну практычна сталінскія часы, самім беларусам зараз вельмі цяжка не толькі дзейнічаць, але нават выжываць.

Калі казаць пра беларускія нацыянальныя інтарэсы, то расейскі імперыялізм з'яўляецца адвечным ворагам для беларускага народа. Натуральна, беларусы вельмі зацікаўленыя, каб гэтая атэістычная расейская імперыя пацярпела паразу ва Украіне. Такім чынам можа ўзнікнуць пэўны люфт для самой Беларусі. І тое, што ўжо сфармаваны беларускія вайсковыя часткі ва Украіне, дае надзею беларусам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках