25 красавiка 2024, Чацвер, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакінула ў Беларусь эшалон з 15 ЗРК «Тор-М2»

7
Расея перакінула ў Беларусь эшалон з 15 ЗРК «Тор-М2»

Пунктам прызначэння саставу з'яўляецца чыгуначная станцыя Лясная Берасцейскай вобласці.

Расейская Федэрацыя перакінула ў Рэспубліку Беларусь буйны эшалон з вайсковай тэхнікай: не менш як 15 адзінак ЗРК «Тор-М2» і 10 адзінак інжынернай тэхнікі.

Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на беларускія маніторынгавыя групы.

Эшалон адправіўся з чыгуначнай станцыі Ейск Краснадарскага краю РФ 25 лістапада. Ужо ў панядзелак, 28 лістапада, а 10.00 ён быў заўважаны на станцыі Ворша-Цэнтральная Віцебскай вобласці Беларусі.

Пунктам назначэння гэтага эшалона з'яўляецца чыгуначная станцыя Лясная Берасцейскай вобласці. Паводле інфармацыі шэрагу крыніц, гэта не апошні вайсковы эшалон з ЗРК «Тор-М2», якія акупанты перакідваюць у Беларусь.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках