19 красавiка 2024, Пятніца, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі генерал: Расейскае войска ваюе ў стылі Першай сусветнай

4
Брытанскі генерал: Расейскае войска ваюе ў стылі Першай сусветнай
РЫЧАРД ДАНАТ

Войскі РФ апынуліся ў нявыгадным становішчы на левабярэжжы Дняпра пад Херсонам.

З надыходам зімы расейскае войска акопваецца, ствараючы праблемы для УСУ ў Херсонскай вобласці. Былы камандуючы брытанскім войскам лорд Данат заявіў, што Расея дзейнічае ў стылі Першай сусветнай вайны.

Пра гэта паведамляе Sky News.

«Расейцы ведаюць, што яны ў нявыгадным становішчы, і яны ведаюць, што не могуць дапусціць далейшых няўдач, і таму, асабліва з улікам таго, ва Украіну прыйшла зіма, яны вельмі моцна акапаліся», – сказаў генерал.

Былы начальнік Генеральнага штаба Брытаніі дадаў, што, хоць некалькі тыдняў таму ўкраінскія войскі змаглі адбіць Херсон, цяпер яны будуць «змагацца» за тое, каб перабрацца праз Дняпро на ўсход, каб атакаваць Расею, дзе Масква рые «траншэі ў стылі Першай сусветнай вайны».

Данат падкрэсліў важнасць таго, каб украінскія сілы адціснулі Расею ад Херсона, бо цяпер яны «ўсё яшчэ знаходзяцца ў межах дасяжнасці расейскай артылерыі».

Суровыя зімовыя тэмпературы ва Украіне ў спалучэнні са сталымі атакамі Расеі на энэргасістэму краіны, у выніку якіх мільёны людзей засталіся без ацяплення і электрычнасці, занепакоілі ўкраінскіх чыноўнікаў і Захад.

Данат дадаў, што Захаду «абсалютна неабходна працягваць падтрымліваць Украіну» і што хаўруснікам давядзецца падумаць, колькі вайсковай тэхнікі яны гатовы паставіць.

Расейскім войскам было загадана сысці з Херсона ў пачатку лістапада пасля таго, як было заяўлена, што працягваць забеспячэнне горада больш немагчыма. Гэта стала сур'ёзнай няўдачай для Расеі, якая захапіла горад у пачатку вайны.

Нагадаем, паводле звестак брытанскай выведкі, пасля адступлення з Херсона расейскія войскі ўмацоўваюцца на новых рубяжах бліжэй да Крыма. У Генічэску будзе знаходзіцца новы штаб акупантаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках