25 красавiка 2024, Чацвер, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Малююць мапы»: Яцэнюк распавёў аб падрыхтоўцы ўварвання з Беларусі

7
«Малююць мапы»: Яцэнюк распавёў аб падрыхтоўцы ўварвання з Беларусі

Украінскае войска гатовае адбіць атаку.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін можа зноў уварвацца на поўнач Украіны з тэрыторыі Беларусі, калі палічыць, што назапасіў там дастатковую з вайсковага пункту гледжання колькасць сіл і сродкаў. Такое меркаванне ў інтэрв'ю заснавальніку інтэрнэт-выдання gordonua.com Дзмітрыю Гардону выказаў прэм'ер-міністр Украіны 2014-2016 гадоў, лідар партыі «Народны фронт» Арсень Яцэнюк.

«Яны там цяпер у Крамлі не спяць. Праўда? Сядзяць і нешта думаюць. Плануюць. Робяць. Малююць нейкія мапы... Што падказвае логіка? Калі ў іх будзе магчымасць атакаваць дзе заўгодна, яны будуць выкарыстоўваць гэтую магчымасць», - мяркуе Яцэнюк.

Пры такім сцэнары, на яго думку, не трэба дэ-факта разглядаць Беларусь як самастойную дзяржаву.

«Аб тым, ці будуць гэта расейскія войскі, ці гэта будуць беларускія войскі… У Беларусі ёсць юрыдычныя межы, яна сябра Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У яе нават ёсць сцяг, хаця не той сцяг, які быў у Беларусі, яны ж змянілі фактычна савецкі сцяг. Атрыбуты дзяржавы ёсць, а дзяржавы як такой не існуе. У яе нават ёсць нейкая асоба, якая называе сябе прэзідэнтам», - адзначыў Яцэнюк.

Адпаведна, дадаў экс-прэм'ер-міністр, узброеныя сілы Беларусі з'яўляюцца «не больш чым проста падпарадкаванымі ўзброенымі сіламі Расейскай Федэрацыі».

«Беларуская эканоміка - гэта не беларуская эканоміка, гэта падраздзяленне расейскай эканомікі. Гэта значыць, аб такой краіне незалежнай, як Беларусь, мы можам казаць сёння толькі ў мінулым», - перакананы палітык.

Яцэнюк мяркуе, што Пуцін і яго злачыннае вайсковае камандаванне будуць разглядаць усе магчымыя варыянты атакі па ўсёй лініі мяжы, каб максімальна расцягваць украінскія войскі.

«Ці можа Пуцін пры наяўнасці неабходнай вайсковай сілы і канцэнтрацыі войскаў разглядаць і пачаць атаку ў тым ліку з Беларусі? Так, можа. Але я перакананы, што ўкраінскае войска гатовае зусім па-іншаму да падзей сённяшніх, чым было гатовае раней», – сказаў Яцэнюк.

Таму калі такі наступ адбудзецца, то адбіць яго УСУ змогуць значна больш эфектыўна, чым у першы раз, спрагназаваў палітык, падкрэсліўшы, што кажа пра гэта «з высокай доляй упэўненасці».

«Мы павінны разглядаць усе варыянты. Галоўная ўправа выведкі [Мінабароны Украіны] заявіла, што на гэтым этапе яны не разглядаюць магчымасць з боку беларусаў атакаваць. Вялікая Брытанія таксама заявіла [пра гэта]. Гэта значыць, на сёння адпаведнага рэзерву ў іх няма. Калі ён [Пуцін] назапасіць прыдатны рэсурс, ён, вядома, будзе разглядаць атаку. Ну, пойдуць сюды - атрымаюць тут па поўнай», - рэзюмаваў Яцэнюк.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках