24 красавiка 2024, Серада, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам прадаюць вялізны недабудаваны санаторый з коштам сталічнай «траячкі»

12
Пад Менскам прадаюць вялізны недабудаваны санаторый з коштам сталічнай «траячкі»

Будынак знаходзіцца ў вёсцы Новае Поле.

Чарговая "атмасферная заброшка" (прывітанне з 80-х гадоў) трапіла ў гандаль Дзяржкаммаёмасці. У снежні з аўкцыёну зноў паспрабуюць прадаць недабудаваны санаторый у вёсцы Новае Поле. Гэты вялізны будынак усяго за 30 кіламетраў ад Менска шукае новага ўладальніка ўжо не першы год, піша realt.by.

Размяшчаюцца пабудовы аздараўленчай установы, якая не адбылася, непадалёк ад трасы на Гародню і МКАД-2. У комплекс, выстаўлены на гандаль, уваходзяць два аб'екты: галоўны і спальны карпусы. Дакладны адрас аб'ектаў – Менскі раён, Гаранскі сельсавет, вёскі Новае Поле і Ліхачы.

Плошча галоўнага будынка – 6700 "квадратаў". Сам будынак, калі глядзець на яго зверху, нагадвае трохпрамянёвую зорку. Некалі планавалася, што тут будзе басейн, зона для СПА, медыцынскія кабінеты.

Спальны корпус – у тры разы меншы, ён займае 2100 "квадратаў". Тут павінны былі размяшчацца нумары для адпачывальнікаў.

З якіх прычынаў быў закінуты санаторый – невядома. Будаўніцтва тут спынілася яшчэ ў 90-я гады. На сёння гатоўнасць будынкаў складае 51 адсотак. Афіцыйна комплекс знаходзіцца на балансе Гаранскага сельскага выканаўчага камітэта.

У прыдачу да санаторыя новы ўласнік атрымае зямельны надзел плошчай блізу 4 га. Яго дадуць у арэнду на 30 гадоў з магчымасцю падаўжэння. Надзел можна выкарыстоўваць для размяшчэння аб'ектаў санаторна-курортнага лекавання і аздараўлення, адпачынку, спорту і турызму. Побач з санаторыем, дарэчы, вельмі маляўнічае месца – рака і лес.

Гандаль пры наяўнасці заяўнікаў адбудзецца 16 снежня. Заявы прымаюцца да 14 снежня.

Пачатковы кошт аб'екта – 204 тысячы рублёў (у параўнанні з леташнім аўкцыёнам ён знізіўся адразу на 50%).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках