28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO ўзмацняе сваю прысутнасць ад Балтыйскага да Чорнага мораў

6
NATO ўзмацняе сваю прысутнасць ад Балтыйскага да Чорнага мораў
ЕНС СТОЛТЭНБЭРГ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Ствараюцца новыя баявыя групы.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што ў адказ на расейскую агрэсію NATO ўзмацняе сваю прысутнасць ад Балтыйскага да Чорнага мораў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Альянсу.

«Мы стварылі новыя баявыя групы, у тым ліку групу пад камандаваннем Францыі і тут - у Румыніі. Знішчальнікі з Канады таксама дапамагаюць гарантаваць бяспеку вашага неба», - сказаў ён.

З ягоных слоў, Patriot таксама ўзмоцняць абарону.

«Гэта пасылае выразны сігнал аб тым, што NATO тут. Мы зробім усё неабходнае для абароны ўсіх хаўруснікаў», - сказаў ён.

29-30 лістапада ў румынскім Бухарэсце адбудзецца знакавы саміт NATO. Міністры замежных спраў Альянсу збяруцца ў тым жа горадзе, дзе 14 гадоў таму было пацверджана, што Украіна і Грузія стануць чальцамі Альянсу, аднак краінам у выніку не дазволілі далучыцца да Плана дзеянняў па чаленстве ў NATO.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках