25 красавiка 2024, Чацвер, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг Салавей: Макей быў забіты

27
Палітолаг Салавей: Макей быў забіты
УЛАДЗІМІР МАКЕЙ
Фота: Anadolu

І гэта «чорная пазнака» для Лукашэнкі.

Вядомы сваімі гучнымі прагнозамі расейскі палітолаг Валерый Салавей назваў раптоўную смерць кіраўніка беларускага замежнапалітычнага міністэрства Уладзіміра Макея - забойствам.

«Насамрэч надзейныя крыніцы, якім няма падставы не давяраць, паведамляюць, што гэта было забойства. І быў забіты Макей таму, што выявіўся вельмі паспяховым перамоўнікам на трэку стасункаў беларускага кіраўніцтва з заходнімі краінамі», - заявіў Валеры Салавей на сваім YouTube-канале.

Паводле слоў аналітыка, падчас гэтых перамоў размова ішла аб тым, што «Беларусь гатовая пайсці на нейкія палітычныя ўступкі, з тым каб паспрабаваць пачаць аднаўляць стасункі з Захадам».

Але раптоўная смерць Уладзіміра Макея «заблакавала гэты трэк».

Як адзначае Салавей, «забойства Макея не толькі ставіць крыж на перамовах Лукашэнкі з Захадам», але гэта яшчэ і «чорная пазнака» самому беларускаму дыктатару.

«Не, яго ніхто не збіраецца забіваць. Гэта просты намёк, што можа адбыцца з тымі, хто паспрабуе адмовіцца ад цесных брацкіх абдымкаў. Паглядзім, як адрэагуе на гэта Лукашэнка, а думаю, што адрэагуе ён ва ўласцівай яму манеры - стаіцца. Але, зрэшты, стаіць і зло, нянавісць і крыўду ў дачыненні да тых, хто перашкаджае яму спрабаваць дыстанцыявацца ад расейскага кіраўніцтва і яго палітыкі», - мяркуе экспэрт.

«Апошні хаўруснік меў намер пакінуць цесныя брацкія абдымкі Крамля», - рэзюмаваў Салавей.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках