29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторык: Наступ пад Бахмутам – гэта стратэгічны тупік для Расеі

4
Гісторык: Наступ пад Бахмутам – гэта стратэгічны тупік для Расеі

Пуцін знішчае сваё войска.

Расейскія войскі засяродзілі свае наступальныя намаганні пад Бахмутам. Ніякага ваеннага сэнсу ў гэтай аперацыі няма, ды і поспехаў асаблівых не відаць.

Пра гэта ў сваім блогу ў YouTube распавёў расейскі гісторык, муніцыпальны дэпутат Дзмітрый Чэрнышэўскі.

«Стратэгічна наступ Расеі пад Бахмутам - гэта аператыўны тупік. Там, калі прарваць лінію абароны ад Бахмута да ракі Северскі Данец, упрэшся ў другую лінію абароны ўкраінцаў. Куды там спрабуюць уклініцца мабілізаваныя і ПВК «Вагнера», не вельмі зразумела», - распавёў гісторык.

Бахмуцкую аперацыю ён уважае не толькі за стратэгічна тупіковую, але і «тактычна ганебную». Справа ў тым, што ў ёй Пуцін спальвае ў вялізных маштабах сваё мабілізаванае войска, выкарыстоўваючы тактыку бесперапынных штармавых хваль. Страты там найцяжэйшыя.

«Расейскае войска дэманструе няўменне прарываць умацаваныя пазіцыі ворага, якую Савецкая армія асвоіла яшчэ ў 43-м годзе пасля найцяжэйшых урокаў у бітве пад Ржэвам, дзе страціла амаль 1 млн жаўнераў. Куды падзелася гэтае ўменне? (...) Бяда з расейскім войскам. Яно не ўмее ваяваць на тактычным узроўні і выконвае заведама бессэнсоўныя стратэгічна загады. Як яны разлічваюць на нешта, я ўвогуле зразумець не магу. З пункту гледжання ваеннага супрацьстаяння ў Расеі няма ніякіх шанцаў», - падкрэсліў гісторык.

Ён адзначыў, што Украіна не можа весці імклівыя наступальныя аперацыі праз адсутнасць танкаў і авіяцыі ў дастатковай колькасці. Расея ж валодае такім узбраеннем, аднак гэта ёй не дапамагае.

«УСУ ўзломваюць абарону, прарвалі яе, вызваляюць гарады, але бітва, як правіла, пераходзіць у фазу выцяснення расейцаў, калі яны пачынаюць уцякаць. Украінцы не могуць яго (расейскае войска - рэд.) дагнаць: няма сродкаў хуткага развіцця прарыву. У Расеі як бы гэтыя сродкі ёсць. Але нешта мы не бачым ніякіх прарываў... Не могуць. Іх авіяцыя не здольная нават заваяваць панаванне на полі бою… Расея ўжо ў гэтай вайне страціла больш за 8 тысяч бронемашын усіх тыпаў, у тым ліку больш за 2 тысячы танкаў…Расея іх проста загубіла ва Украіне», - распавёў Чэрнышэўскі.

Ён не сумняваецца, што Крэмль абвесціць новую хвалю мабілізацыі.

«Мабілізаваныя, якія скардзяцца, так і не зразумелі, што іх задача на гэтай вайне - заткнуць сваімі целамі праломы ў расейскім фронце і «доблесна» загінуць. А для гэтага добрая зброя і форма не патрэбны. Здохнуць і так», - канстатаваў расейскі гісторык.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках