20 красавiка 2024, Субота, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У найбуйнейшым нафтавым рэгіёне Расеі пачаліся затрымкі заробкаў настаўнікаў

17
У найбуйнейшым нафтавым рэгіёне Расеі пачаліся затрымкі заробкаў настаўнікаў

Педагогаў просяць пайсці на бальнічны або ў адпачынак без утрымання.

У школах Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі перасталі выплачваць заробкі настаўнікам. Педагогаў просяць пайсці на бальнічны або ў адпачынак без утрымання. Пра гэта піша выданне Muksun.fm.

Спачатку праблема выявілася ва ўрайскай гімназіі імя А. І. Якаўлева. Кіраўніцтва школы сказала настаўнікам, што ва ўстановы няма грошай на заробкі за снежань. Іх папрасілі ўзяць бальнічны або адпачынак без утрымання, прадоўжыўшы пры гэтым працаваць.

Пасля пра такія самыя праблемы паведамілі ў школе №4 і ў дзіцячых садах горада Урай. Школы, у якіх ёсць грошы, прымусілі дапамагчы гімназіі і школе № 4. У школе № 5 увесь год эканомілі, каб выплаціць людзям прэміі да Новага года, але цяпер яны аддаюць грошы калегам, каб тыя маглі закрыць фінансавы год. Як менавіта гэта адбываецца, выданне не ўдакладняе.

Паколькі ў верасні ў школу прыйшло менш дзяцей, датацыя паступіла ў меншым аб'ёме, чым тое, на якое спадзяваліся, патлумачыла дырэктарка гімназіі Наталля Аўдзенка педагогам, расказваючы пра цяжкую сітуацыю. «Мы спадзяваліся ўсё ж такі на тое, што было павышэнне заробку і гэта возьмуць да ўвагі, што за прысутнасць на АДЭ сёлета даплацяць 2 тысячы кожнаму. Але нічога гэтага не здарылася. На сённяшні момант у нас вялікі перабор пазаўрочнай дзейнасці», – сказала яна. Паводле словаў Аўдзенкі, грошай на заробак настаўнікам за снежань няма.

Адміністрацыя горада не развязвае праблему, школы вымушаныя самастойна разбірацца ў сітуацыі. «Звяртацца куды-небудзь бескарысна, я ўжо хадзіла: спрабавала адміністрацыю падняць, прасіла “давайце гаварыць акрузе, што такая сітуацыя”, але сказалі, што “гэта вашыя праблемы. Вы павінны развязваць іх унутры сваёй арганізацыі», – патлумачыла дырэктарка.

На Ханты-Мансійскую аўтаномную акругу прыпадаюць самыя вялікія аб'ёмы нафтаздабычы ў Расеі – прыкладна 42% у 2022 годзе. Там знаходзяцца Саматлорскае, Прыобскае, Лянтарскае і іншыя радовішчы. За першае паўгоддзе 2022 года ў Югры здабылі 109,7 млн тон нафты.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках