25 красавiка 2024, Чацвер, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі з аўтамабіля падчас руху на праезную частку выпала 3-гадовае дзіцё

11
У Гомелі з аўтамабіля падчас руху на праезную частку выпала 3-гадовае дзіцё

Хлопчык сам адчыніў дзверы.

У Гомелі з аўтамабіля падчас руху выпала 3-гадовае дзіця. Падрабязнасці здарэння абвясцілі ва УУС Гомельскага абласнога выканкама.

Ва ўстанове сказалі, што пры стырне аўтамабіля "Сітраен" знаходзіўся 32-гадовы мужчына. Разам з ім у салоне таксама была ягоная жонка і 3-гадовы сын.

Дзіця было на заднім сядзенні за кіроўцам у дзіцячым крэсле, аднак не было прышпіленае. У нейкі момант хлопчык вылез з дзіцячага крэсла і ссунуўся ў правы бок задняга сядзення.

- На скрыжаванні вуліц Кірава і Камсамольскай малеча самастойна адчыніў дзверы, і дзіця выпала на праезную частку, - заявілі ва ўправе.

Кіроўца легкавіка ў гэты момант не паспеў зрэагаваць і спыніцца. Пасля здарэння з салона адразу ж выбегла маці дзіцяці, узяла яго на рукі і разам з ім села на задняе пасажырскае сядзенне аўтамабіля.

Паведамляецца, што дзіця не пацярпела і абышлося толькі спалохам.

Кіроўца легкавога аўтамабіля прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле часткі 14 артыкула 18.13 КоАП. Гэты артыкул прадугледжвае штраф на суму ад 2 да 8 базавых адзінак - ад 64 да 256 рублёў (на 29.11.2022).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках