25 красавiка 2024, Чацвер, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэнэгал адолеў Эквадор і выйшаў у плэй-оф ЧС-2022

1
Сэнэгал адолеў Эквадор і выйшаў у плэй-оф ЧС-2022

Афрыканская каманда перамагла з лікам 2:1.

Каманда Сэнэгала вырвала перамогу ў каманды Эквадора ў матчы 3-га туру групавога этапу чэмпіянату свету ў Катары. Афрыканская каманда адолела спаборнікаў з лікам 2:1.

Сэнэгальцы пачалі лік у канцы першага тайма, калі пенальці рэалізаваў нападнік Ісмаіла Сар.

У другім тайме эквадорцы сквіталі лік пасля дакладнага стрэлу паўабаронцы Майсэса Кайсэда. Аднак ужо праз пару хвілін капітан Сэнэгала Каліду Кулібалі зноў вывеў сваю суполку наперад.

У паралельным матчы ў групе A Нідэрланды перамаглі Катар з лікам 2:0.

Такім чынам, Сэнэгал набраў 6 балаў і заняў другое месца ў групе, якое дае квіток у 1/8 фіналу. Каманда Эквадора апынулася на трэцім радку (4 балы).

У 1/8 фіналу Сэнэгал згуляе з камандай, якая заняла першае месца ў групе B. Гэтая сустрэча адбудзецца 4 снежня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках