25 красавiка 2024, Чацвер, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн папрасіў Кангрэс выдаць грошы на дапамогу Украіне

12
Байдэн папрасіў Кангрэс выдаць грошы на дапамогу Украіне
ДЖО БАЙДЭН

У Белым доме адбылася першая сустрэча Байдэна з лідарамі Кангрэса пасля прамежкавых выбараў.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў Кангрэс працягваць выдаваць сродкі на дапамогу Украіне і барацьбу з COVID-19. Аб гэтым ён сказаў 29 лістапада на сустрэчы з лідарамі парламента, паведаміла прэс-служба Адміністрацыі прэзідэнта.

Прэзідэнт ЗША прыняў спікера Сэната Чака Шумера, лідара рэспубліканцаў у Сэнаце Мітча МакКонэла, спікерку Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі і лідара рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў Кевіна Макарці. Гэта была першая сустрэча Байдэна з лідарамі Кангрэса пасля прамежкавых выбараў, адзначыла USA Today.

Як паведамілі ў адміністрацыі Байдэна, з імі прэзідэнт абмеркаваў як працягваць падтрымліваць Украіну ў яе барацьбе супраць незаконнага ўварвання Расеі.

Паводле інфармацыі газеты USA Today, прэзідэнт ЗША папрасіў Кангрэс выдаць больш за $37 млрд на экстраную дапамогу Украіне і $9,25 млрд на магчымы зімовы ўсплёск COVID-19. Байдэн заявіў рэспубліканцам, што ён і ягоная партыя гатовы выслухаць іх меркаванні, калі будуць супярэчнасці.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках