Байцы УСУ разграмілі расейскіх «мобікаў» пад Мелітопалем
- 30.11.2022, 9:14
- 7,214

Выбухі былі чуваць за 30 км ад месца нанясення ўдару.
У пасёлку Мірнае Мелітопальскага раёна УСУ нанеслі ўдар па пазіцыях расейцаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна, спасылаючыся на публікацыю гарадскога кіраўніка Мелітопаля Івана Фёдарава.
«Сёння ўночы не спалася акупантам пасёлка Мірнае Мелітопальскага раёна. Пасля гадзіны ночы раздалося некалькі гучных выбухаў у мясцовым клубе, дзе рассяліліся новапрыбылыя мабілізаваныя РФ», - сказаў ён.
Фёдараў адзначыў, што выбухі былі чутныя ажно ў Мелітопалі, што за 30 км ад Мірнага. Інфармацыя аб варожых стратах удакладняецца.