25 красавiка 2024, Чацвер, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША маюць намер ізаляваць рэжым Лукашэнкі

28
ЗША маюць намер ізаляваць рэжым Лукашэнкі

Дыктатар адкажа за ўдзел у вайне супраць Украіны.

Вашынгтон мае намер дабіцца максімальнай ізаляцыі Беларусі ў АБСЕ як краіны суагрэсаркі ў вайне супраць Украіны. Пра гэта заявіў сталы прадстаўнік ЗША пры АБСЕ Майкл Карпэнтэр. Акрамя таго, Белы дом будзе працаваць над тым, каб прыцягнуць рэжымы Пуціна і Лукашэнкі да адказнасці.

«У АБСЕ мы спрабуем засяродзіцца на дэманстрацыі жахаў і зверстваў, якія Расея чыніць ва Украіне, максімальнай ізаляцыі Расеі і Беларусі як суагрэсара і прыцягненне іх да адказнасці, намагаючы, што павінна быць пэўная форма правасуддзя і адказнасці за ўсе ўжо ўчыненыя ваенныя злачынствы, парушэнні правоў чалавека і магчымыя злачынствы супраць чалавецтва», – заявіў Карпэнтэр.

Карпентэр адзначыў, што выключыць Беларусь і Расею з АБСЕ немагчыма - няма механізму, таму ЗША спрабуюць засяродзіцца на выкрыцці зверстваў, якія Расея чыніць ва Украіне.

Прадстаўнік ЗША заявіў, што Расея і Беларусь ужо знаходзяцца ў ізаляцыі, і падаў як прыклад сітуацыю ў АДКБ.

«Гэта дастаткова прыкметнае дасягненне, улічваючы, што так званыя супольнікі Расеі з АДКБ сядзяць за сталом і адмаўляюцца абараняць дзеянні Расеі ва Украіне або падтрымліваць яе сетку хлусні і дэзінфармацыі», - адзначыў Карпентэр.

Нагадаем, 1-3 снежня ў Лодзі (Польшча) пройдзе сустрэча кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў краін - удзельніц АБСЕ. Польскія ўлады адмовілі міністру замежных спраў Расеі Сяргею Лаўрову ва ўездзе ў краіну. Ад беларускіх уладаў на саміце замест памерлага Уладзіміра Макея будзе прысутнічаць Андрэй Дапкюнас, сталы прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках