20 красавiка 2024, Субота, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партызаны знішчылі ўзвод расейцаў каля Энэргадара

2
Партызаны знішчылі ўзвод расейцаў каля Энэргадара

З’явілася відэа пасля жорсткага бою.

Украінскія партызаны знішчылі амаль узвод расейскіх акупантаў пад Энэргадарам. Таксама пазбавілі расейцаў чатырох адзінак тэхнікі.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Нікапальскага РВА Яўген Еўтушэнка. Ён апублікаваў відэа «начнога шпацыру» ўкраінскіх партызан.

«Нашы партызаны выклалі відэа начной прагулкі ля населеных пунктаў Іванаўкі - Благавешчанкі - Энэргадара», - распавёў ён.

З ягоных слоў, падчас бою былі знішчаныя амаль узвод расейцаў і 4 адзінкі тэхнікі. Расейцы спрабавалі адстрэльвацца, але ў іх нічога не выйшла.

«Акупанты адкрылі агонь у адказ – усе партызан цэлі. Пасля адкрылі агонь са ствольнай і рэактыўнай артылерыі ў бок Марганцу і Нікапаля», - дадаў Еўтушэнка.

Апублікаванае відэа, як партызаны вярталіся дадому пасля праведзенай працы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках