19 красавiка 2024, Пятніца, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ГУР назвалі «маркер» пачатку ўварвання ва Украіну з Беларусі

6
У ГУР назвалі «маркер» пачатку ўварвання ва Украіну з Беларусі

Гэта падзея стане пралогам да нападу.

Гатоўнасць расейцаў да паўторнага наступу з боку Беларусі пакуль не назіраецца. Але калі вораг пачне, напрыклад, размяшчаць сістэму кіравання групоўкай ваеннага часу, - гэта стане своеасаблівым «маркерам» уварвання.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прадстаўніка Галоўнай управы выведкі Мінабароны Вадзіма Скібіцкага ў эфіры тэлемарафона.

«На сёння мы не заўважаем стварэння ў Беларусі магутнай наступальнай групоўкі, якая там была створаная цягам студзеня-лютага. Але ў той жа час амаль 9000 тысяч вайскоўцаў - гэта першае танкавае войска, якое правяло мерапрыемствы баявой падрыхтоўкі, праводзіцца баявое згладжванне падраздзяленняў. Гэты працэс кантралюецца Генштабам РФ і камандаваннем гэтай танкавай арміі», - распавёў Скібіцкі.

Прадстаўнік ГУР не выключыў, што могуць быць два варыянты выкарыстання гэтай дывізіі: або з тэрыторыі Беларусі, або ратацыйнае вяртанне на тэрыторыю Украіны на Харкаўскі або іншыя кірункі.

«У той жа час, калі казаць пра перспектыву (паўторнага наступу з боку Беларусі - рэд.), то такая пагроза існуе і ёсць планы выкарыстання групоўкі войскаў «саюзнай дзяржавы». Праблема толькі палягае ў тым, што на сёння недастаткова ўзбраення, перамешчанага на тэрыторыю РБ», - адзначыў Скібіцкі.

Ён акцэнтаваў, што цяпер у Беларусі чакаецца актывізацыя менавіта баявой падрыхтоўкі, бо з 1 снежня ў беларускіх УС пачынаецца новы навучальны год.

«Гэта значыць, войскі будуць выходзіць на палігоны, будзе адпрацоўвацца баявое ўзгадненне, таму мы чакаем, што будуць актыўныя захады аператыўнай і баявой падрыхтоўкі. Таму мы сочым за ўсім, што там адбываецца», - кажа Скібіцкі.

На пытанне журналіста, што менавіта будзе «маркерам» уварвання з Беларусі ён адзначыў, што іх шмат.

«Маркераў тут шмат, але гэтае пытанне ўжо адпрацаванае. У нас ёсць методыкі, на падставе якіх мы вызначаем гатоўнасць групоўкі войскаў. Адным з такіх маркераў з'яўляецца разгортванне сістэмы кіравання групоўкі ваеннага часу, але зноў жа, на сёння прыкмет стварэння магутнай ударнай групоўкі і тэрыторыі Беларусі пакуль не выяўлена», - падсумаваў Скібіцкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках