18 красавiка 2024, Чацвер, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З падазрэннем на менінгіт у Маскоўскай вобласці былі шпіталізаваныя 12 беларусаў

9
З падазрэннем на менінгіт у Маскоўскай вобласці былі шпіталізаваныя 12 беларусаў

Адзін сканаў.

У Маскоўскай вобласці з падазрэннем на менінгіт былі шпіталізаваныя 12 грамадзянаў Беларусі. Дыягназ не пацвердзіўся ў дваіх. Восем чалавек знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасці, адзін – у цяжкім стане. Пра гэта паведаміла амбасада Беларусі ў Расеі.

«Паводле непацверджанай пакуль афіцыйна інфармацыі, адзін са шпіталізаваных беларускіх грамадзянаў сёння памёр», – дадалі ў дыпмісіі.

Усплёск інфекцыйнага менінгіту адбыўся сярод супрацоўнікаў склада OZON у Істры. Паведамлялася, што медыкі ўзмацнілі дэзынфекцыю, праводзяць медагляд і лабараторнае абследаванне кантактных асобаў. СМІ паведамлялі, што асяродак захворвання ў інтэрнаце ў пасёлку Нахабіна выявілі 21 лістапада. Усяго выяўлены тры асяродкі – Істра, Дзедаўск і Нахабіна.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках