19 красавiка 2024, Пятніца, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад ударамі УСУ расейцы рыхтуюцца да здачы левабярэжжа Херсоншчыны

1
Пад ударамі УСУ расейцы рыхтуюцца да здачы левабярэжжа Херсоншчыны

Вайсковы экспэрт указаў на важную дэталь.

Расейскія вайскоўцы рыхтуюцца да здачы тэрыторый на левым беразе Херсонскай вобласці, бо праз дрэнную лагістыку, ім цяжка іх утрымліваць.

Пра гэта ў эфіры «Апострофа TV» заявіў палкоўнік запасу СБУ, вайсковы экспэрт Міхаіл Прытула.

«Расейскія войскі адыходзяць ад Дняпра на левым беразе Херсонскай вобласці, пакідаючы там менш дасведчаных мабілізаваных жаўнераў. Гэта ўказвае на тое, што яны рыхтуюцца здаць тую тэрыторыю. Яны пачынаюцца адыходзіць, бо ўтрымліваць тую частку акупаванай тэрыторыі для іх вельмі цяжка, таму што там для іх дастаткова праблемная лагістыка. Каб пастаўляць ім зброю, боепрыпасы і іншае, ім трэба гэта везці або з Крыма, або з Марыупаля, а гэтыя маршруты прастрэльваюцца УСУ. Гэта лагістычнае пекла для іх, таму яны будуць здаваць гэтую тэрыторыю», - мяркуе вайсковы экспэрт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках