17 красавiка 2024, Серада, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нік і Майк»: Беларускія ваенкаматы рыхтуюцца да наступнага этапу

16
«Нік і Майк»: Беларускія ваенкаматы рыхтуюцца да наступнага этапу

Пачынаецца абмежаванне на выезд тых, хто навучаецца за мяжой.

Telegram-канал «Нік і Майк» разважае пра перспектывы ўступлення беларускага войска ў вайну ва Украіне:

– Беларусу ў Чэлябінску ўручылі позву. Гэта не памылка сістэмы. Мы нядаўна пісалі, што ў Расеі змененае заканадаўства, каб мабілізаваць можна было ўсіх, хто апынуўся на яе тэрыторыі. Калі раней гэтая краіна была небяспечная для тых, хто ўцякае ад рэпрэсій, то на фоне вайны можа магілізаваць любога студэнта ці працаўніка. Выязджаючы на будоўлю на падпрацоўку, можна апынуцца пад Бахмутам.

Большасць экспертаў гаворыць, што агрэсар назапашвае сілы для чарговага кідка мангуста, нягледзячы на тое, што папярэднія спробы былі самагубныя. Нават расейскія прапагандоны змянілі пласцінку і гавораць пра тое, што за злачынствы «пуцінскага рэжыму» (адкрыццё ад Скабеевай) адказваць давядзецца ўсім. Вайна да канца, інакш – турма. Цікавы пасыл, што лепш памерці за амбіцыі гопніка з Лігаўкі, чым раскаяцца і панесці пакаранне.

Паміраць за амбіцыі і крыкі прапагандонаў прапануецца, натуральна, глыбіннаму народу. Амаль 90 тысячаў ужо загінула, каб тая ж Скабеева не трапіла ва ўтульную камеру паводле вынікаў міжнароднага трыбуналў.

Увогуле, Расея рыхтуецца. Нарошчваецца авіягрупоўка, рамантуецца тэхніка, мабілізацыя не спыняецца. Крыніцы паведамляюць, што пэўныя спробы пераламаць сітуацыю будуць у 20-я дні снежня, калі калектыўны Захад ідзе на калядныя вакацыі і ваяваць можна будзе «з адной Украінай, а не ўсім NATO».

Абстаноўка ў Еўропе, сапраўды, ужо перадсвяточная, на рэзкім кантрасце з Украінай. Свае рэкамендацыі ў «святкаванні» ва ўмовах вайны мы таксама дамо. Не пераключайцеся.

З Расеяй усё зразумела. А што ж хунта?

Паводле нашай інфармацыі, пачынаецца абмежаванне на выезд тых, хто вучыцца за мяжой на патрабаванне ваенкаматаў. Самі ваенкаматы заканчваюць працу ва «ўдакладненні звестак» і рыхтуюцца да наступнага этапу.

Вучэнні групоўкі «саюзнай дзяржавы» прадаўжаюцца, чмобікі трэніруюцца на беларускіх палігонах. У памежных з Украінай раёнах Гомельскай вобласці прадоўжаныя абмежаванні на наведванні.

Напярэдадні чарговага візіту ў Крэмль сіняпальцы сінягуб збірае «планавую» нараду з дэгенараламі, таму што «становішча на межах абвастраецца», а Беларусь «хочуць ублытаць у вайну».

З улікам таго, што два дыктатары могуць пагуляць у Грынча – выкрадальніка Раства, часу на прыманне пастановаў пра рэлакацыю становіцца ўсё менш. І магчымасцяў таксама.

Памёр Макей, і Беларусь будзе ўблытаная ў вайну. Паміж сабой падзеі не звязаныя, але, упэўненыя, знойдуцца канспіролагі і гларыфікатары, якія будуць настойваць менавіта на такой версіі.

На самай справе хунта ўблытала Беларусь у вайну даўно. І нават не 24 лютага 2022 года. Менская пляцоўка для перамоваў павінна была фіксаваць тэрытарыяльныя заваёвы, адпачаткава гуляючы на баку агрэсара.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках