20 красавiка 2024, Субота, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь павысіла экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты

5
Беларусь павысіла экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты

З 1 снежня.

Беларусь павысіла экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты з 1 снежня 2022 года, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта вынікае з пастановы ўрада №830 ад 30 лістапада 2022 года. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

З пастановы беларускага ўрада вынікае, што стаўкі экспартных мыт змяняюцца на сырую нафту, вазелін, бітум нафтавы, мазут, парафін, а таксама адпрацаваныя нафтапрадукты - 43,3 даляра за тону (даўней - 42,7 даляра за тону).

Разам з тым, зменены стаўкі экспартных мыт і на прастагонны бензін - з 23,4 даляра за тону на 23,8 даляра за тону.

Што да бензолу, талуолу, ксілолу, дызельнага паліва, лёгкіх і сярэдніх дыстылятаў, а таксама змазачнай алівы, то ў іх стаўка роўная 12,9 даляра за тону (даўней - 12,8 даляра за тону).

Гэтая пастанова ўрада ўваходзіць у дзеянне з 1 снежня гэтага года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках