29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечаровая справаздача Генеральнага штаба УСУ

Вечаровая справаздача Генеральнага штаба УСУ

Акупанты пачалі адвод войскаў з Запарожскай вобласці.

Расейскія вайскоўцы працягваюць весці наступ на адным кірунку ў Данецкай вобласці. У той жа час Узброеныя сілы Украіны здалелі атакаваць пазіцыі трох варожых ЗРК.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.

За дзень супраціўнік нанёс ракетны ўдар па пазіцыях украінскіх войскаў на тэрыторыі Харкаўскай вобласці. Здзейсніў 16 авіяцыйных удараў, у тым ліку па паселішчы Белагор'і Запарожскай вобласці, абстраляў з рэактыўных сістэм залпавага агню места Херсон. Захоўваецца пагроза нанясення ворагам ракетных удараў па аб'ектах энэргетычнай сістэмы і крытычнай інфраструктуры па ўсёй тэрыторыі Украіны.

На Валынскім і Палескім кірунках сітуацыя без істотных змен, прыкмет фармавання наступальных груповак супраціўніка не выяўлена.

На Северскім кірунку вораг учыніў мінамётныя і артылерыйскія абстрэлы такіх паселішчаў як Кастаброраў і Грымяч Чарнігаўскай вобласці і Гаўрылава Слабада, Сярэдзіна Буда, Пустагорад, Бачэўск, Свабодная Слабада, Будкі, Белаполле і Краснаполле ў Сумскай вобласці.

На Слабажанскім кірунку супраціўнік далей утрымлівае свае войскі ў прымежных раёнах Белгародскай вобласці. Пад абстрэлы варожай артылерыі розных тыпаў падпалі абшары такіх паселішчаў як Гур'еў Казачок, Краснае, Зялёнае, Слабажанскае, Агурцова, Бачкова, Малая Воўчая, Бударкі, Двухлетняе і Заходняе Харкаўскай вобласці.

На Купянскім і Ліманскім кірунках супраціўнік абараняецца. Абстраляў з танкаў, мінамётаў, рульнай і рэактыўнай артылерыі такія паселішчы як Табаеўка, Крахмальнае і Бераставое Харкаўскай вобласці; Стальмахоўка, Мясажараўка, Макееўка і Плашчадка Луганскай вобласці ды Торскае Данецкай вобласці.

На Бахмуцкім кірунку супраціўнік далей засяроджвае асноўныя намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў. Агнявыя ўдары з танкаў і артылерыі атрымалі аб'екты ля Серабранкі, Верхнякаменскага, Спорнага, Раздолеўкі, Белагораўкі, Якаўлеўкі, Салядара, Бахмуцкага, Бахмута, Жалезнага і Нью-Ёрка Данецкай вобласці.

У Аўдзееўскім кірунку супраціўнік працягвае спробы палепшыць тактычнае становішча. Варожы агнявы ўплыў з танкаў і артылерыі розных тыпаў зазналі аб'екты каля Аўдзееўкі, Першамайскага, Вадзянога, Вясёлага, Краснагораўкі і Мар'інкі ў Данецкай вобласці.

У Навапаўлаўскім кірунку вораг вядзе абарончыя дзеянні. Зафіксаваныя абстрэлы акупантамі такіх паселішчаў як Урэмаўка, Вялікая Навасёлка, Багаяўка, Параскавееўка, Залатая Ніва, Прачыстоўка, Вуглядар і Паўлаўка Данецкай вобласці.

У Запарожскім кірунку вораг таксама абараняецца. Учыніў артылерыйскія абстрэлы Нікапаля, Каменскага, Новаандрэеўкі, Залізнічнага, Гуляйполя, Даражнянкі ды Белагор'я Запароскай вобласці ды Іллінкі ў Днепрапятроўскай вобласці.

У Херсонскім кірунку вораг вядзе абарону раней занятых меж. Пад абстрэлы падпалі ў тым ліку Качкароўка, Рэспубліканец, Матросаўка, Токараўка і Антонаўка Херсонскай вобласці. Не перастае вораг тэрарызаваць з артылерыі і жыхароў Херсона.

Паводле наяўнай інфармацыі, расейскія акупацыйныя войскі адводзяць асобныя падраздзяленні і рыхтуюць для эвакуацыі персанал акупацыйных адміністрацый паселішчаў часова занятай тэрыторыі Запарожскай вобласці. Так, з паселішча Міхайлаўкі выехалі падраздзяленні, якія базаваліся ў мясцовым аддзяленні паліцыі ды адной з навучальных устаноў. У паселішчах Палагах ды Інжынерным акупанты выязджаюць з дамоў, дзе яны былі раскватараваныя, вывозяць выкрадзеную маёмасць. У паселішчы Бурчаку акупацыйныя ўлады праводзяць перапіс для так званай ахвотнай эвакуацыі насельніцтва.

Пацверджанае агнявое траплянне падраздзяленнямі сіл абароны ў месцы засяроджвання жывой сілы ворага за папярэднія дні. У такіх паселішчах як Мірнае, Такмак, Інжынернае, Палогі, Яснае і Конскія Раздоры Запарожскай вобласці страты супраціўніка склалі больш за 230 чалавек параненымі, знішчана больш за 15 адзінак вайсковай тэхнікі розных тыпаў і баявых прыпасаў. Інфармацыя аб зліквідаваных акупантах удакладняецца.

Авіяцыя сіл абароны на працягу дня нанесла 14 удараў па мясцінах засяроджвання асабовага складу, узбраення і вайсковай тэхнікі, а таксама 3 удары па пазіцыях зенітных ракетных комплексаў ворага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках