29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ зліквідавалі маёра Кірэева з Чэлябінскай вобласці

11
УСУ зліквідавалі маёра Кірэева з Чэлябінскай вобласці
Альберт Кірэеў

На вайну выпускнік танкавай вучэльні адправіўся праз ПВК «Вагнер».

У Аргаяшскім раёне пройдзе пахаванне 43-гадовага акупанта Альберта Кірэева. Ён быў зліквідаваны 16 кастрычніка на тэрыторыі "ДНР".

Пра гэта гаворыцца ў пасведчанні аб смерці маёра, паказаным 74.ru ягонай сястрой Альбінай.

Кірэеў у 2001 годзе скончыў Чэлябінскае танкавае вучылішча на спецыяльнасці «інжынер-танкіст». У апошнія гады служыў у Чэлябінску ў ГУФСІН. На вайну, са слоў сястры, адправіўся ў жніўні ахвотнікам.

- Ён імкнуўся туды як патрыёт і як ваяка, але тады яго праз вайсковы камісарыят не бралі з прычыны веку, - расказала Альбіна. - Таму Альберт наважыў пайсці праз [ПВК] «Вагнер», падпісаў з імі кантракт. Маме ён нічога не сказаў, яна нават не ведала.

Са слоў Альбіны, у Альберта засталіся трое непаўналетніх дзяцей ад розных шлюбаў. Апошнія тры гады ён жыў з жанчынай, на якую перад адыходам на вайну выдаў даручэнне для атрымання выплат. Але яна, як сцвярджае сястра акупанта, адмаўляецца дапамагаць дзецям.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках