29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, на якіх умовах выйшаў на волю дырэктар «Выспы чысціні»

8
Стала вядома, на якіх умовах выйшаў на волю дырэктар «Выспы чысціні»

Ператрусы ў офісах кампаніі прайшлі 22 верасня.

Сетка дыскаўнтэраў «Востраў чысціні і густу» кампенсавала ўсе «фінансавыя прэтэнзіі», якія ўзніклі ў кантралёраў у канцы верасня. Пра гэта паведамляе Tochka.by.

Ператрусы ў офісе групы кампаній Romax у Менску, якая, сярод іншага, валодае сеткай дыскаўнтэраў «Востраў чысціні і густу» прайшлі 22 верасня. Паведамлялася, што кіраўніка кампаніі Віктара Рамука затрымалі.

Паводле звестак Tochka.by, супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта Дзяржкантролю выявілі ў працы сеткі «нязначныя парушэнні ў бягучай аператыўнай дзейнасці службовых асоб рытэйлера». Уласнікам групы кампаній у поўным аб'ёме быў выплачаны штраф.

- У выніку праваахоўнымі органамі атрыманы ўсе адказы на іх пытанні, уласнікам выплачаныя ўсе фінансавыя прэтэнзіі, - распавяла выданню крыніца, знаёмая з ходам справы.

Віктар Рамук зараз на волі. Ён запэўніў, што ў найбліжэйшы час асартымент тавараў у сетцы будзе адноўлены.

- Крамы, безумоўна, працягнуць сваю працу, а для пакупнікоў будуць захаваны справядлівыя кошты. З пастаўшчыкамі вядуцца грунтоўныя перамовы аб аднаўленні адгрузак на ранейшым узроўні, - падкрэсліў бізнэсовец.

Нагадаем, пра ператрус у офісе «Выспы чысціні» 22 верасня паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на партнёраў і пастаўшчыкоў кампаніі. Пазней стала вядома, што ператрус адбыўся ў офісе групы кампаній Romax на вуліцы Кульман у Менску. Гэтая кампанія ў тым ліку валодае сеткай дыскаўнтэраў «Востраў чысціні і густу». Паведамляецца, што супрацоўнікаў трымалі ў офісе ўвесь дзень, забралі некаторую дакументацыю і тэхніку.

«Востраў чысціні і густу» - адзін з двух найбуйнейшых рытэйлераў бытавой хіміі ў Беларусі. Нядаўна сетка атрымала ліцэнзіі на продаж алкаголю ды іншых тавараў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках