29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Восем варыянтаў, куды беларусам можна злятаць з Вільні на навагоднія святы

7
Восем варыянтаў, куды беларусам можна злятаць з Вільні на навагоднія святы

Квіток у абодва бакі абыдзецца да 190 рублёў.

Наперадзе - навагоднія святы. У беларусаў зараз не так шмат варыянтаў, як выехаць на адпачынак у Еўропу. Адзін з варыянтаў - самалётам з Вільні.

Журналісты zerkalo.io сабралі некалькі варыянтаў, куды можна адправіцца з Вільні на навагоднія святы за суму да 190 рублёў за квіткі ў абодва бакі.

З Вільні ў Барселону самалётам Ryanair можна паляцець 18 снежня і вярнуцца назад 1 студзеня за 56,48 еўра (амаль 148 рублёў).

У Брэмен квіткі самалётам Ryanair на 23 снежня-1 студзеня каштуюць 46,98 еўра (122 рублі).

На Мальту з Вільні кампанія Ryanair прапануе квіткі з вылетам 21 снежня і вяртаннем 31 снежня за 49,23 еўра (амаль 128 рублёў).

З Вільні ў Білунд (Данія) самалётам Ryanair з 26 снежня да 1 студзеня можна злётаць за 19,98 еўра (52 рублі).

Авіякампанія Ryanair прапануе злётаць з літоўскай сталіцы ў Венецыю за 51,98 еўра (амаль 135 рублёў). Вылет - 23 снежня, прылёт - 1 студзеня.

У Бэрлін з літоўскай сталіцы можна адправіць за 72,58 еўра (амаль 188 рублёў). Вылет - 20 снежня, а вяртанне - 31 снежня). Перавозчык - кампанія Ryanair.

У Тэль-Авіў з Вільні самалётам Ryanair можна паехаць за 54,38 еўра (амаль 141 рубля). Вылет - 14 снежня, вяртанне - 31 снежня.

Авіякампаніяй Wizzair можна злётаць з Вільні ў Мілан за 64,98 еўра (амаль 168 рублёў). Вылет - 21 снежня, прылёт - 12 студзеня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках