28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе і як можна паглядзець уручэнне Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму

3
Дзе і як можна паглядзець уручэнне Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму

Жывая трансляцыя пачнецца сёння а 15 гадзіне.

Сёння ў Осла ўручаць Нобелеўскую прэмію міру жонцы Алеся Бяляцкага Наталлі Пінчук.

Кожны зможа паглядзець цырымонію на ютубе. Трансляцыя пачнецца а 15-й гадзіне паводле Менску.

У многіх гарадах будзе арганізаваны калектыўны прагляд цырымоніі, піша «Вясна».

• Батумі, Грузія: аКсяродак (вул. Метакса, 4), 16:00-17:30;

• Берлін, Германія: IAC Berlin Community Space (Linienstraße 65a), форма рэгістрацыі;

• Варшава, Польшча: Моладзевы Хаб (plac Konstytucji, 6), праграма;

• Вільня, Літва: Беларускі Дом у Вільні (Vilniaus g. 20) з 13 гадзін;

• Гданьск, Польшча: Stowarzyszenie Białorusinów na Pomorzu (Jacka Malczewskiego 21, Sopot);

• Прага, Чэхія: Беларуская клубная арганізацыя «Пагоня» (5. mája 1043/32, Praha 4 Nusle) з 12:00 да 14:30, сустрэча ў фэйсбуку;

• Талін, Эстонія: Workland Vabaduse (Pärnu mnt 12), 13:00, каб увайсці ў будынак, непасрэдна на месцы напішыце @FidelBY або патэлефануйце 5838 6775 (Сяргей);

• Тбілісі, Грузія: Прастора «Кропка» ў рамках Тыдня правоў чалавека, рэгістрацыі;

• Лондан, Вялікая Брытанія: Association of Belarusians in Great Britain, 52 Penn (52 Penn Rd London N7 9RE), з 12:00 да 13:30.

Па ўсіх лакацыях паказаны мясцовы час.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках