Прэзідэнт Кыргызстана зняпраўдзіў хлусню Лукашэнкі аб «заглухлым Мэрсэдэсе»
66- 10.12.2022, 18:29
- 89,792
Дыктатара публічна прынізілі.
Лукашэнка зняславіўся перад удзельнікамі саміту Еўразійскага эканамічнага саюза ў Бішкеку, сказаўшы, што ледзь не спазніўся на сустрэчу праз тое, што яго Mercedes нібыта не завёўся. На гэтым прыніжэнне дыктатара не скончылася.
Прэс-сакратар прэзідэнта Кыргызстана Эрбол Султанбаеў зняпраўдзіў гэтую заяву.
Як удакладніў прэс-сакратар кіргізскага прэзідэнта, аўтамабіль чакаў Лукашэнку ўжо ў заведзеным стане, проста беларускі дыктатар з незразумелых прычын пастанавіў пайсці пешшу.
Беларусы высмеялі неадэкватныя паводзіны Лукашэнкі на саміце ЕАЭС, адзначыўшы, што «пешы «Валет» мог баяцца замаху.