18 красавiка 2024, Чацвер, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: «П'яны» Пуцін распавядае пра напады на ўкраінскую энэргаструктуру

40
Відэафакт: «П'яны» Пуцін распавядае пра напады на ўкраінскую энэргаструктуру

Імаверна, што гэта адно з нямногіх непастановачных відэа расейскага дыктатара.

Расейскі дыктатар Пуцін 9 снежня выступіў перад сваімі прапагандыстамі з келіхам шампанскага ў руках і распавёў, чаму РФ атакуе энэргетычную структуру Украіны, піша ТСН.

Відэа выступу хутка распаўсюдзілася па інтэрнэце.

Пуцін заявіў, што вакол удараў Расеі па крытычна важнай украінскай інфраструктуры паднялося «занадта шмат шуму». У той жа час, са слоў Пуціна, «не трэба быць асабліва добра дасведчанымі», каб зразумець існы стан спраў.

У сваю чаргу, расейская журналістка Ганна Нямцова адзначыла, што гэта адно з нямногіх непастановачных відэа расейскага дыктатара.

- За 20 гадоў мы бачылі шмат пастановачных фота- і відэаздымак. Напрыклад, напаўголага Пуціна на кані або ныраючага па грэцкія збаны. Але п'яныя прамовы аб расейскіх ракетах, якія наносяць удары па суседняй дзяржаве, павінна быць уласны ўчынак Пуціна, - напісала яна ў Твітэры.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках