20 красавiка 2024, Субота, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Панамароў: «Генерал мароз» дакладна на баку Украіны

1
Панамароў: «Генерал мароз» дакладна на баку Украіны

Зімой расейскае войска чакае яшчэ некалькі балючых параз.

Расейскае войска можа пацярпець новыя цяжкія паразы ўжо ў студзені-лютым, мяркуе былы дэпутат Дзярждумы Расеі бізнэсовец Ілля Панамароў, які атрымаў украінскае грамадзянства. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю «Гардону».

- Хутчэй за ўсё, зімой расейскае войска чакае яшчэ некалькі балючых параз. Можа быць, не такога маштабу, як Херсон, а можа быць, і такога маштабу, як Херсон, - выказаў меркаванне Панамароў.

Ён нагадаў, што са слоў дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка, увесну Крым ужо будзе пад кантролем Украіны. Палітык адзначыў, што гэта павінна адлюстроўваць «нейкія памкненні, думкі і роздумы, якія ёсць у кіраўніцтве краіны».

- Можа быць, гэта свядомая дэзінфармацыя для таго, каб адцягнуць ад іншага адцінку фронту, - але гэта таксама азначае, што на нейкім іншым адцінку фронту дагэтуль будуць адбывацца нейкія падзеі. І «генерал мароз» тут сапраўды на баку Украіны, а не на баку Расеі. І гэта можа прывесці да дастаткова цяжкіх параз [расейскага войска] ужо ў студзені-лютым, - заявіў Панамароў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках