18 красавiка 2024, Чацвер, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт - пра відэа з «п'яным» Пуціным: Ён знаходзіцца пад неймаверным стрэсам

6
Эксперт - пра відэа з «п'яным» Пуціным: Ён знаходзіцца пад неймаверным стрэсам

Гаспадар Крамля не кантралюе свае дзеянні.

Нядаўняе з'яўленне расейскага дыктатара Пуціна з келіхам шампанскага віна ў руках сведчыць, што ён знаходзіцца пад неймаверным стрэсам. Пра гэта заявіў вядомы публіцыст і палітолаг Андрэй Пянткоўскі.

- Надоечы ён п'яненькі з'явіўся на публіцы, гэта, дарэчы, упершыню ў ягонай кар'еры. Паказвае, пад якім неймаверным стрэсам ён знаходзіцца..., - заявіў эксперт.

Паводле ягоных слоў, кіраўнік Расеі быў "спрэс п'яны, расцугляны".

- Да таго ж, памятайце, у якім становішчы - гэта ён з келіхам шампанскага віна, рукой у кішэні дзяліўся думкамі аб тым, як знішчаюць інфраструктуру Украіны. Па-мойму, вось нават тыя, так званыя «героі Расеі», якіх сабралі, напэўна, такія ж фальшывыя, як маткі (мабілізаваных – рэдакцыя), яны… глядзелі, як мінімум, са здзіўленнем на яго…, – дадаў палітолаг.

Нагадаем, расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін 9 снежня выступіў перад сваімі прапагандыстамі з келіхам шампанскага віна ў руках і расказаў, чаму РФ атакуе энэргетычную структуру Украіны.

У сваю чаргу, расейская журналістка Анна Нямцова адзначыла, што магчымае ап'яненне Пуціна з'яўляецца першым за час ягонага знаходжання ва ўладзе. Паводле ейных слоў, гэта адно з нешматлікіх непастановачных відэа расейскага дыктатара.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках