24 красавiка 2024, Серада, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціна чакае лёс Мусаліні

14
Пуціна чакае лёс Мусаліні

Блізкае кола гаспадара Крамля незадаволенае няўдачамі ва Украіне.

Расейскага прэзідэнта-дыктатара Уладзіміра Пуціна адхіліць ад улады ягоны асяродак, калі ўбачаць, што ён ужо канчаткова саступае ў вайне. Блізкае кола «фюрэра» незадаволенае тым, што цяпер адбываецца.

Пра гэта расказаў расейскі сацыёлаг і публіцыст Ігар Эйдман у інтэрв'ю «Главред».

Са слоў сацыёлага, чыноўнікі хацелі б жыць так, як жылі да 24 лютага 2022 года.

- Жылі яны, мякка кажучы, няблага, а зараз яны ў поўным стрэсе і не ведаюць, што будзе далей. А калі яны ўбачаць, што Пуцін канчаткова схібіў і саступае ў гэтай вайне, то яны яго зліквідуюць, - сказаў ён.

Эйдман кажа, што крамлёўскага дыктатара можа чакаць лёс італійскага дыктатара Бэніта Мусаліні або сакратара ЦК КПСС Мікіты Хрушчова. Іх зрынулі блізкія паплечнікі.

- Такіх прыкладаў у гісторыі было шмат. Напрыклад, калі італійцы пачалі саступаць у вайне, а амэрыканцы высадзіліся на Сіцыліі, Мусаліні зрынула ўласная фашыстоўская рада – найблізкія паплечнікі, у тым ліку ўласны зяць. Або як Хрушчова знялі ягоныя найбліжэйшыя паплечнікі. Так што ўсё магчымае. Напэўна, усё скончыцца менавіта гэтым, - расказаў Эйдман.

Публіцыст мяркуе, што прыспешыць крах рэжыму дыктатара Пуціна могуць Узброеныя сілы Украіны, калі ўзімку пойдуць у паспяховы контрнаступ.

- Калі Украіна будзе праводзіць яго так, што расейскія войскі будуць вымушаныя ўцякаць, прынамсі, да лініі размежавання да 24 лютага, гэта прычынілася б да падзення рэжыму, - адзначае Ігар Эйдман.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках