25 красавiка 2024, Чацвер, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ўручэнні Нобелеўскай прэміі міру заклікалі арганізаваць міжнародны трыбунал над Пуціным і Лукашэнкам

5

Прадстаўніца ўкраінскай арганізацыі «Цэнтр грамадзянскіх свабод» выступіла з моцнай прамовай.

Прадстаўніца ўкраінскай праваабарончай арганізацыі «Цэнтр грамадзянскіх свабод» Аляксандра Мацвійчук на цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру казала аб неабходнасці рэфармавання сістэмы міжнароднай бяспекі і глабальнай салідарнасці, паведамляе «Белсат».

Мацвійчук у сваёй прамове разважала пра непарыўнасць міру, прагрэсу і правоў чалавека. З ейных слоў, дзяржава, якая разганяе мірныя дэманстрацыі і арганізоўвае рэпрэсіі ўнутры краіны, ператвараецца ў пагрозу не толькі для сваіх грамадзян, але і для міру агулам. Гэта добра бачна на прыкладзе Расеі, якая спачатку знішчала ўласную грамадзянскую супольнасць, а потым перайшла да актаў агрэсіі на міжнародным узроўні. Краіны дэмакратычнага свету доўгі час заплюшчвалі на гэта вочы.

«Расея паверыла, што можа рабіць усё, што захоча», – адзначыла Мацвійчук.

Цяпер Расея імкнецца зламаць супраціў і акупаваць Украіну шляхам наўмыснага прычынення болю мірнаму насельніцтву. Украінцы як ніхто жадаюць міру, «але мір не надыходзіць, калі краіна, на якую напалі, складае зброю».

«Дэмакратычны свет прывык ісці на саступкі дыктатурам. І таму настолькі важная гатоўнасць украінскага народа супрацьстаяць расійскаму імперыялізму. Мы не пакінем людзей на акупаванай тэрыторыі на смерць і катаванні. Жыццё людзей не можа быць «палітычным кампрамісам».

Цяпер Расея імкнецца зламаць супраціў і акупаваць Украіну праз наўмыснае прычыненне болю мірнаму насельніцтву. Украінцы як ніхто хочуць міру, «але мір не настае, калі краіна, на якую напалі, складае зброю».

«Дэмакратычны свет прывык ісці на саступкі дыктатурам. І таму настолькі важная гатоўнасць украінскага народу супрацьстаяць расейскаму імперыялізму. Мы не пакінем людзей на акупаванай тэрыторыі на смерць і катаванні. Жыццё людзей не можа быць «палітычным кампрамісам».

Змагацца за мір – гэта не паддавацца націску агрэсара, а абараняць людзей ад яго жорсткасці», – падкрэсліла яна.

Паводле Аляксандры Матвійчук, міжнародная сістэма міру і бяспекі больш не працуе.

«Мы павінны пачаць рэформу міжнароднай сістэмы, каб абараніць людзей ад войнаў і аўтарытарных рэжымаў. Эфектыўныя гарантыі бяспекі і павагі да правоў чалавека неабходныя ўсім дзяржавам і іх грамадзянам, незалежна ад іх удзелу ў вайсковых блоках, іх вайсковага патэнцыялу або эканамічнай моцы. Правы чалавека павінны заняць цэнтральнае месца ў гэтай новай сістэме», – заявіла яна.

Аляксандра Матвійчук заклікала стварыць міжнародны трыбунал і прыцягнуць Пуціна, Лукашэнку ды іншых ваенных злачынцаў да адказнасці.

«Так, гэта смелы крок. Але мы павінны даказаць, што вяршэнства закона працуе, а справядлівасць існуе, нават калі яна адкладзена ў часе», – падкрэсліла прадстаўніца Цэнтру грамадзянскіх свабодаў.

Матвійчук заклікала да глабальнай салідарнасці і стварэння новага гуманістычнага руху, які будзе працаваць з грамадствам «на ўзроўні сэнсаў», фармаваць масавую падтрымку і далучаць людзей да абароны правоў чалавека. «Гэты рух павінен аб’яднаць інтэлектуалаў і грамадзянскія супольнасці розных краін, бо ідэі свабоды і правоў чалавека ўніверсальныя і не маюць нацыянальных межаў».

«Мы хочам, каб нашы дзеці не былі вымушаныя прайсці праз войны і пакуты. Мы павінны ўзяць на сябе адказнасць, каб не ўзваліць на іх плечы тое, што мусім рабіць мы, іх бацькі. Чалавецтва мае шанец пераадолець глабальныя крызісы і выйсці на новы шлях разумення свету.

Час браць на сябе адказнасць. Мы не ведаем, колькі ў нас часу.

І паколькі гэта Нобелеўская прэмія міру ў ваенны час, я дазволю сабе звярнуцца да людзей у розных краінах свету з заклікам да салідарнасці.

Неабавязкова быць украінцам, каб падтрымліваць Украіну. Дастаткова быць чалавекам», – падкрэсліла праваабаронца.

Нагадаем, што старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, украінская арганізацыя «Цэнтр грамадзянскіх свабод» і расейскі «Мемарыял» сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру 2022 года. Цырымонія ўручэння прэміі прайшла 10 снежня ў Осла.

Алесь Бяляцкі не змог атрымаць узнагароду асабіста - ён знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі. Але на цырымоніі Нобелеўскую лекцыю ад імя Бяляцкага на беларускай мове зачытала ягоная жонка Наталля Пінчук.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках