18 красавiка 2024, Чацвер, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Энтузіяст стварыў друкарскую машынку на базе штучнага інтэлекту, з якой можна размаўляць

11
Энтузіяст стварыў друкарскую машынку на базе штучнага інтэлекту, з якой можна размаўляць

Каб пачаць ліставанне са штучным інтэлектам, трэба толькі ўправіць паперу.

Дызайнер і інжынер Арвінд Санджыў стварыў незвычайную друкарскую машынку на імя Ghostwriter, якая сама піша тэксты на паперы і можа гутарыць са сваім уладальнікам на самыя розныя тэмы.

Усё дзякуючы штучнаму інтэлекту – унутры прылады "жыве" мікракампутар Raspberry Pi, на якім дзейнічае нэйрасетку GPT-3, піша Ars Technica.

Каб пачаць ліставанне са штучным інтэлектам, трэба толькі ўправіць паперу. Яе крэатыўнасць і даўжыню адказаў можна мяняць: для гэтага на корпусе маюцца дзве дадатковыя ручкі і невялікі OLED-экран.

Са слоў аўтара, ягонай мэтай было стварэнне спакойнага медытацыйнага інтэрфэйсу старадаўняй друкарскай машынкі, які дапамагае на нейкі час забыцца пра паўсюдную лічбавую прысутнасць і занурыцца ў «эмацыйнае падарожжа па паперы і чарніле».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках