19 красавiка 2024, Пятніца, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Зяленскага раскрылі жудасныя планы РФ аб акупацыі Украіны

7
У Зяленскага раскрылі жудасныя планы РФ аб акупацыі Украіны

Доказы будзе даследаваць міжнародны трыбунал.

Вайсковае палітычнае кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну планавала не толькі захоп тэрыторыі і зрынанне ўрада, але і рыхтавала пры інтэрвенцыі масавыя забойствы грамадзян.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Twitter дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка.

Ён удакладніў, што пра гэта сведчыць папярэдні аналіз дакументаў аб пачатку расейскай "спецаперацыі", як у Крамлі называюць шырокамаштабную вайну супраць Украіны.

“Папярэдні аналіз дакументаў “пра пачатак СВА” кажа, што Расея планавала захапіць Цэнтральную Украіну, знішчыць урад, забіць дзясяткі тысяч чалавек (Буча ўсюды), прыбраць сляды і медыйна выдаць гэта за “вызваленне”, - гаворыцца ў публікацыі.

Падаляк дадаў, што пасля перамогі Украіны гэтыя доказы будзе даследаваць міжнародны трыбунал.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках