25 красавiка 2024, Чацвер, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША знайшлі новы спосаб перадачы NASAMS Украіне

4
ЗША знайшлі новы спосаб перадачы NASAMS Украіне

Вашынгтон і краіны NATO пачалі перамовы.

ЗША і NATO пачалі перамовы з краінамі Блізкага Усходу што да перадачы Украіне некалькіх сістэм СПА NASAMS. Напярэдадні шэраг заходніх СМІ распаўсюдзіў інфармацыю аб тым, што ЗША на працягу наступных 3-6 месяцаў хоча адправіць ва Украіну некалькі ўстановак NASAMS. Аднак узяць іх жадае ў краін Блізкага Усходу.

Такую заяву зрабіў гендырэктар кампаніі Raytheon Technologies Грэг Хейс, інфармуе Politico.

Паводле ягоных слоў, Вашынгтон, а таксама партнёры з NATO пачалі перагаворны працэс з краінамі Блізкага Усходу, дзе знаходзяцца ўстаноўкі NASAMS.

Менавіта іх і плануюць паставіць ва Украіну як мага хутчэй, цягам ад трох да 6 месяцаў. Аднак ужо на працягу наступных двух гадоў ЗША гатовы паставіць краінам Блізкага Усходу сістэмы, якія адсутнічаюць.

Хэйс адмовіўся казаць журналістам, пра якія менавіта краіны ідзе гаворка. Самі ж прадстаўнікі СМІ сцвярджаюць, што перагаворны працэс вёўся з Аманам і Катарам.

Таксама дырэктар кампаніі падкрэсліў, што такі спосаб перадачы Украіне сістэм NASAMS будзе хутчэйшым, чым вырабляць, а пасля адпраўляць іх з ЗША.

Раней было вядома, што кампанія Raytheon Technologies атрымала ад Вашынгтона замову на сістэмы NASAMS для Украіны на суму 1,2 млрд даляраў. У ЗША абяцалі перадаць Украіне ўсяго 8 такіх установак. Дзве з іх павінны прыбыць у краіну ў найбліжэйшы час.

У лістападзе таксама стала вядома, што вайсковая дапамога з боку Гішпаніі для Украіны ўключае ЗРК Aspide і сістэму СПА Hawk.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках