24 красавiка 2024, Серада, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Belavia стане часцей лятаць у Туркменістан

9
Belavia стане часцей лятаць у Туркменістан

Кошт квіткоў немалы.

Belavia дадае новыя рэйсы ў Туркменістан. Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі.

З 13 снежня да 21 сакавіка 2023 года рэйсы Менск-Туркменбашы (Ашхабад) будуць выконвацца кожны аўторак. А з Ашхабада ў Менск - кожную сераду.

Цяпер Belavia лётае ў Туркменістан і назад па гэтых жа днях, але 1 раз на два тыдні.

Расклад рэйсаў (час для ўсіх аэрапортаў паказаны мясцовы):

- Вылет з Менска - 22.40, прылёт - 04.45;

- Вылет з Туркменбашы - 05.45, прылёт - 8.05.

Дарэчы, кошт білетаў немалы. Напрыклад, на 13 снежня палёт у Ашхабад у эканом-класе каштавацьме 476,5 далара, а кошт білета з Ашхабада ў Менск на 21 снежня пачынаецца ад 454,5 долара.

Таксама нагадаем, што грамадзянам Рэспублікі Беларусь для ўезду ў Туркменістан неабходная віза.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках