29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«120 тысяч расейцаў дагэтуль бунтуюць у намётах»

4
«120 тысяч расейцаў дагэтуль бунтуюць у намётах»

Новая хваля мабілізацыі «патопіць» Расею.

Правядзенне новай хвалі мабілізацыі ў РФ не ратуе расейскі наступ ва Украіне. Другая хваля «адлоўлівання» расейцаў на фронт у большай ступені спрацуе супраць самой краіны-агрэсаркі Расеі.

У расейскім войску зараз не могуць даць рады з паловай тых, каго ўжо паспелі мабілізаваць на вайну - навабранцы пастаянна бунтуюць праз дрэннае забеспячэнне, адсутнасці нармальнай падрыхтоўкі і іншых прычын. Пра гэта распавёў вайсковы экспэрт Алег Жданаў у інтэрв'ю «Обозревателю».

Са слоў Жданава, новая хваля мабілізацыі можа канчаткова пахаваць сістэму камплектавання і папаўненні страт Расеі. Галоўнай прычынай гэтага з'яўляецца карупцыя і крадзеж у расейскім войску.

Сістэма мабілізацыі ў РФ здольная аформіць набор на 120 тысяч навабранцаў двойчы на год. НАвабранцаў «адлоўліваюць» на працягу месяца ці двух, яшчэ месяц марнуюць на тое, каб укамплектаваць іх і адправіць у вайсковыя часці. На большае гэтая сістэма не здольная, кажа Жданаў.

«Цяпер яны набралі 240 тысяч замест 300 тысяч. 120 з іх дагэтуль сядзяць у палатках на палігонах і ўвесь час бунтуюць з нагоды таго, што ў іх дрэннае забеспячэнне, заняткаў ніхто не праводзіць і таму падобнае», – адзначае экспэрт.

Ён падкрэсліў, што ўкраінскія вайскоўцы ўжо выбілі ўвесь афіцэрскі склад узброеных сіл Расеі. Таму нават незразумела, хто ж будзе вучыць расейскіх навабранцаў перад тым, як адправіць іх на вайну супраць Украіны.

«Курсанты, якіх яны паскоранымі выпускамі адпраўляюць у афіцэры і кідаюць на фронт? Гэта трызненне. А калі цяпер ваенкамат разам з расгвардыяй працягвае адлоўліваць навабранцаў і запіхваць у тыя самыя палаткі на палігонах, а зіма не зусім цёплая, то там пачнуцца халодныя і галодныя бунты», – дадаў Жданаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках