19 красавiка 2024, Пятніца, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Новыя санкцыі ЕЗ будуць накіраваныя на найбліжэйшае асяроддзе Лукашэнкі

9
СМІ: Новыя санкцыі ЕЗ будуць накіраваныя на найбліжэйшае асяроддзе Лукашэнкі

Абмежаванні закрануць таксама прапагандыстаў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Новыя санкцыі Еўразвязу могуць быць накіраваныя на найбліжэйшае асяроддзе Аляксандра Лукашэнкі, якое яшчэ не трапіла пад абмежаванні. Але малодшы сын дыктатара Мікалай наўрад ці трапіць пад санкцыйны ціск.

Аб гэтым заявіў EuObserver ананімны прадстаўнік еўрапейскай службы замежнапалітычнай дзейнасці.

Журналісты выдання папрасілі яго пракаментаваць публікацыю Беларускага даследчага цэнтра аб замежных ваяжах Ганны Лукашэнкі, жонкі Дзмітрыя Лукашэнкі, і набліжаных да яе сям'і асоб.

Апошні раз ЕЗ абнаўляў свае санкцыі супраць Беларусі, якія таксама ўключаюць эканамічныя меры, у сакавіку на падставе «ролі Беларусі ў расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны». Папярэднія санкцыі распаўсюджваліся на асоб, адказных за «непрымальны гвалт у дачыненні да мірных дэманстрантаў», і на тых, хто «шчыльна звязаны з шэрагам вядомых кампаній, якія атрымалі выгаду з рэжыму Лукашэнкі».

Чыноўнік паведаміў, што пакуль на стале перамоў няма канкрэтных прапаноў аб санкцыях у дачыненні да Беларусі. Размова ідзе аб пашырэнні абмежаванняў у дачыненні да Расеі, але нават гэтыя санкцыі рухаюцца павольна.

«Існыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі рэгулярна пераглядаюцца ў святле падзей на месцах», — сказаў прадстаўнік міністэрства замежных спраў ЕЗ, адказваючы на пытанне, ці не плануецца ўнясенне якіх-небудзь дадатковых «чорных спісаў».

На пытанне, што павінна адбыцца ў Беларусі, каб справакаваць новы раўнд мер ЕЗ, крыніца дадала: «Будзем маліцца, каб нічога не адбылося, бо людзі там і так ужо не могуць дыхаць».

Але калі будзе яшчэ адзін раўнд, ён, хутчэй за ўсё, будзе накіраваны на астатніх чальцоў клана Лукашэнкі, а таксама на прапагандыстаў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў, дадала крыніца ў ЕЗ.

Са слоў крыніцы, сын-студэнт Лукашэнкі Мікалай ніколі не стане мішэнню праз сваю маладосць, калі толькі ён «асабіста не чыніў цяжкага злачынства».

«Але калі Ганна [Лукашэнка] усё яшчэ паспяхова лятае па ЕЗ, нам трэба звярнуць на гэта ўвагу", — дадала крыніца.

Нагадаем, санкцыі Еўразвязу ўжо ўведзеныя супраць старэйшых сыноў Лукашэнкі Дзмітрыя і Віктара, а таксама супраць жонкі Віктара Ліліі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках