25 красавiка 2024, Чацвер, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУБАЗіК затрымаў былога сілавіка за падтрымку пратэстаў 2020 года

7
ГУБАЗіК затрымаў былога сілавіка за падтрымку пратэстаў 2020 года
Фота: Reuters

Ён працаваў у Следчым камітэце Магілёва.

У набліжаным да ГУБАЗіК тэлеграм-канале паведамілі пра затрыманне былога сілавіка. Мужчыну арыштавалі ў Магілёве.

Са звестак тэлеграм-канала, «у каментарах затрыманы абражаў усю праваахоўную сістэму і вышэйшых службовых асоб Беларусі, а таксама ўступіў у экстрэмісцкае фармаванне».

На «пакаянным» відэа мужчына заявіў, што з 2007 да 2012 год ён праходзіў навучанне ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, а з 2012 да 2015 год працаваў у Следчым камітэце горада Магілёва.

«У 2020 годзе ў сувязі з нязгодай з вынікамі выбараў прэзідэнта падпісаўся на шмат дэструктыўных каналаў, якія пазней былі прызнаны экстрэмісцкімі, дзе пакідаў каментарыі абразлівага характару аб кіраўніцтве краіны, а таксама супрацоўніках праваахоўных органаў», — сказаў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках