25 красавiка 2024, Чацвер, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскім дыпламатам дасылаюць пасылкі з вачыма жывёлін

20
Украінскім дыпламатам дасылаюць пасылкі з вачыма жывёлін

Пасольствы і консульствы пераведзеныя ў рэжым узмоцненых захадаў бяспекі.

Праз некалькі дзён пасля выбуху ва ўкраінскім пасольстве ў Мадрыдзе, дыпустановы Украіны яшчэ ў 6 дзяржавах атрымалі акрываўленыя пасылкі. У пакетах былі вочы звяроў.

Пра гэта паведаміў спікер Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Нікаленка ў сваімFacebook..

«Украінскія пасольствы і консульствы працягваюць атрымліваць пагрозы. Пасля тэракту ў Гішпаніі ў пасольствы Вугоршчыны, Нідэрландаў, Польшчы, Харватыі, Італіі, генеральных консульстваў у Неапалі і Кракаве, консульствы ў Брно паступілі акрываўленыя пакеты. У скрутках былі вочы жывёл. Самі пакеты былі прасякнутыя вадкасцю характэрнага колеру і валодалі адпаведным пахам», - адзначыў ён.

Таксама, вандалізм учынілі ў кватэры ўкраінскага амбасадара ў Ватыкане, а пасольства ў Рэспубліцы Казахстан атрымала ілжывае паведамленне аб закладзеным выбуховым прыстасаванні.

Ва ўкраінскую амбасаду ў ЗША быў накіраваны ліст з артыкулам, у якім крытыкавалася Украіна. Як і большая частка астатніх канвертаў, гэты ліст паступіў з тэрыторыі адной з дзяржаў Еўропы.

«Маем падставы меркаваць, што праходзіць добра спланаваная кампанія тэрору і запалохванне амбасадаў і консульстваў Украіны. Не ў сілах спыніць Украіну на дыпламатычным фронце, нас спрабуюць запалохаць. Аднак магу адразу сказаць, што гэтыя спробы марныя. Мы і далей будзем эфектыўна працаваць на перамогу Украіны», - пракаментаваў пагрозы міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

Усе ўкраінскія пасольствы і дыппрадстаўніцтвы пераведзеныя ў рэжым узмоцненых захадаў бяспекі.

Праз гэтыя факты ўкраінскі бок ужо ва ўзаемадзейнічанне з супрацоўнікамі праваахоўных органаў шэрагу дзяржаў для расследавання ўсіх выпадкаў пагроз, устанаўлення і прыцягнення да адказнасці асоб, якія маюць дачыненне да інцыдэнтаў.

«Украінскія дыпламаты і далей будуць паспяхова працаваць над умацаваннем абараназдольнасці Украіны і забеспячэннем украінцаў неабходным энэргетычным абсталяваннем для праходжання зімы», - рэзюмаваў Нікаленка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках