25 красавiка 2024, Чацвер, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пянткоўскі: Пуцін выбудаваў сабе бункеры, але план праваліўся

4
Пянткоўскі: Пуцін выбудаваў сабе бункеры, але план праваліўся
АНДРЭЙ ПЯНТКОЎСКІ

Навошта кіраўнік РФ хаваецца пад зямлёй?

Пад Масквой, Уралам і ў іншых рэгіёнах Расеі ёсць сістэмы падземных бункераў, якія пачалі будавацца яшчэ за СССР, але Пуцін прадоўжыў іх будаўніцтва. Так крамлёўскі дыктатар рыхтаваўся да ядзернай вайны.

Пра гэта «24 каналу» распавёў расейскі публіцыст і апазіцыйны палітык Андрэй Пянткоўскі.

Пянткоўскі адзначыў, што Пуцін рыхтаваў свае бункеры да ядзернай вайны. У лютым ён абвясціў вайну не Украіне, а ўсяму Захаду і NATO. Ён хацеў адсунуць межы NATO як мага далей ад Расеі.

«Пуцін на прэс-канферэнцыі з Макронам 5 лютага прызнаўся, што разумее, што на канвенцыйным узроўні Расея саступае Захаду. Тады як ён збіраўся ваяваць з Захадам? У адзін момант, калі канвенцыйная перавага NATO будзе значнай, Пуцін збіраўся паставіць ядзерны ультыматум», - заўважыў расейскі публіцыст.

Ён працягнуў, што план Пуціна праваліўся, бо дыктатар хацеў галопам прайсціся па Украіне і праз 3-4 дні выйсці на межы NATO. Тады ён пагражаў і краінам Балтыі, і Польшчы. Бункеры ж у Расеі абавязаныя былі забяспечыць яго асабістую захаванасць.

«Высветлілася, што на канвенцыйным узроўні ён нават саступае Украіне, якая будзе ўзброеная сучаснымі сродкамі. Акрамя таго, ягоны ядзерны шантаж ужо ўсім надакучыў, і яго папярэдзілі, якія канкрэтныя наступствы адчуе Расея і ён асабіста пасля ўжывання ядзернай зброі. Прынамсі, яго проста заб'юць», - падкрэсліў расейскі апазіцыйны палітык.

З ягоных слоў, Масква гэта разумее, а таму апошнім часам ядзерная рыторыка знікла. У Расеі сказалі, маўляў, і без ядзернай зброі ўводзяць Украіну ў каменнае стагоддзе. Таму цяпер і рыхтуюць удары па ўкраінскай інфраструктуры.

«Калі на ядзерную пагрозу Захад знайшоў адказ, адказ на генацыд украінскага народа яшчэ на стадыі распрацоўкі. У гэтым сэнсе вельмі важныя саміты ў Брусэлі і Берліне», - падкрэсліў Пянткоўскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках