25 красавiка 2024, Чацвер, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі перасталі слухаць расейскую папулярную музыку

52
У Беларусі перасталі слухаць расейскую папулярную музыку

У іншых постсавецкіх краінах таксама.

Колькасць трэкаў расейскіх музыкаў за год скарацілася практычна ва ўсіх краінах былых рэспублік СССР. Такую выснову зрабіў РБК, прааналізаваўшы статыстыку сэрвісу Apple Music. Журналісты вывучылі топ-10 самых папулярных кампазіцый у кожнай рэспубліцы былога СССР (акрамя Грузіі, для якой такі хіт-парад адсутнічае) на 2 снежня 2021 года і 1 снежня 2022 года.

Пасля 9 месяцаў вайны найбольш істотна змяніліся музычныя перавагі ўкраінскіх карыстальнікаў. Цяпер адзінай расейскай кампазіцыяй у першай дзясятцы мясцовага хіт-параду выявілася песня «За грошы так» выканаўцы Instasamka. Шэсць радкоў займаюць украінскія артысты, яшчэ дзве - амерыканцы Lady Gaga і Eminem. Год таму расейскім выканаўцам належалі дзевяць радкоў рэйтынгу з дзясяці.

Больш сваю музыку сталі слухаць і ў Казахстане. У снежні 2021 года ў топ-10 уваходзілі сем песень, якія або былі выкананыя расейскімі музыкамі, або ўяўлялі сабой дуэт расейскіх музыкаў з казахстанцамі. Цяпер адзінай расейскай спявачкай у рэйтынгу застаецца тая ж Instasamka, якая займае дзявятае месца.

Менш сталі слухаць расейскую музыку і ў Беларусі. Год таму расейцы займалі сем месцаў у топ-10, цяпер толькі тры.

Ніводнага расейскага музыкі не выявілася ў хіт-парадах Кіргізіі і Літвы, хоць год таму кіргізскі рэйтынг уключаў у сябе шэсць песень, выкананых артыстамі з РФ.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках