25 красавiка 2024, Чацвер, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Целамі «вагнераўцаў» запруджаная ўся шэрая зона пад Бахмутам

4
Целамі «вагнераўцаў» запруджаная ўся шэрая зона пад Бахмутам

Пяхота акупантаў ходзіць у самагубныя атакі па адкрытай мясцовасці.

Украінскі блогер і журналіст Дзяніс Казанскі ў інтэрв'ю «Радыё НВ» распавёў аб вялізных стратах ПВК «Вагнера» пад Бахмутам.

«Ёсць вельмі шмат відэа, якія нашы вайскоўцы здымаюць з квадракоптараў. На гэтых відэа бачныя тыя пазіцыі вагнераўцаў, дакладней пляцоўка перад Бахмутам, дзе яны спрабуюць наступаць. Там проста ўсё замошчанае іх мёртвымі целамі, якія яны нават не забіраюць, імі загачаная ўся шэрая зона. Яны ходзяць у бессэнсоўныя лабавыя атакі і ў гэтых атаках нясуць вялізныя страты», - сказаў Казанскі.

Журналіст зазначыў, што загінулыя пад Бахмутам вагнераўцы — «гэта найміты і тыя вязні, якіх вызвалілі з калоній, іх нікому не шкада».

Ён выказаў меркаванне, што фармаванне з іх, хутчэй за ўсё, стваралі, каб максімальна бязлітасна выкарыстоўваць жывую сілу.

«Пра такія нюансы лепш пытацца вайскоўцаў. Гэта выглядае проста як нашэсце, калі пяхота ідзе фактычна па адкрытай мясцовасці, бо там не засталося нават усіх гэтых пасадак і невялікіх гаёў, якія раней былі, дрэў, сярод якіх можна было схавацца. Па-першае, цяпер апала лісце, а па-другое, самі дрэвы ўжо знішчаныя», — патлумачыў Казанскі, параўнаўшы сітуацыю з фатаграфіямі Першай сусветнай вайны і фільмам «На Заходнім фронце без змен».

У пачатку лістапада вайсковы экспэрт Дзмітрый Снігіроў заяўляў, што смяротнасць наймітаў ПВК «Вагнера» дасягае 80%.

Паводле звестак амерыканскага Інстытута вывучэння вайны заявы расейскага боку і прапаганды РФ аб «поспехах» пад Бахмутам, мяркуючы з усяго, з'яўляюцца наўмысна перабольшанымі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках