20 красавiка 2024, Субота, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска РФ аслабла праз недахоп ключавых вайсковых дронаў

4
Войска РФ аслабла праз недахоп ключавых вайсковых дронаў

Без іх расейцам складана адбівацца ад УСУ.

У Расеі пачаўся дэфіцыт айчынных выведвальных беспілотнікаў «Арлан-10», які адбіваецца на баяздольнасці расейскага войска. Аб гэтым піша амерыканскае выданне The Washinghton Post.

УС РФ выкарыстоўвае «Арланы-10» для выведкі, назірання, карэктавання агню, а часам нават для радыёэлектроннай барацьбы. Гэтая мадэль уважаецца за адну з самых масавых у Расеі і за «вочы» расейскага войска, бо перадае інфармацыю на адлегласці да 120 км і дазваляе карэктаваць агонь артылерыі. Але апошнія звесткі сведчаць аб тым, што ў РФ заканчваюцца такія дроны, а вытворчасць не кампенсуе страты.

Невядома, колькі яшчэ «Арланаў-10» засталося ў арсенале УС РФ, бо ўкраінскія вайскоўцы збілі мноства такіх дронаў з пачатку ўварвання. Палкоўнік Юры Салавей, які ўзначальвае супрацьпаветраную абарону наземных войскаў Украіны, сказаў, што з пачатку поўнамаштабнай вайны яго падначаленыя знішчылі больш за 580 «Арланаў-10». Расейцы пачалі выкарыстоўваць замест іх іншыя беспілотнікі, што сведчыць аб дэфіцыце.

Намеснік камандзіра батальёна 93-й механізаванай брыгады УСУ лейтэнант Аляксандр Сасоўскі падзяліўся гісторыяй аб тым, як разам з таварышамі па службе ледзь не загінуў праз гэты дрон у Харкаўскай вобласці. Украінскі афіцэр разам з чатырма жаўнерамі заехаў у сяло непадалёк ад лініі фронту і пачуў гул над галавой - расейцы пачалі іх абстрэльваць. Вайскоўцы пераязджалі з месца на месца, хаваліся ва ўкрыцці і нават спрабавалі падзяліцца, аднак вораг бесперапынна карэктаваў агонь з дапамогай «Арлана», які лятаў у небе.

Гэта далёка не адзіны выпадак, аднак у апошні час Сасоўскі заўважае ўсё менш і менш расейскіх дронаў. Раней УС РФ часта запускалі адразу па два «Арланы», каб адзін шукаў пазіцыі УСУ, а іншы накіроўваў артылерыйскія ўдары, а да лета яны сталі рэдка з'яўляцца нават па адным.

У верасні пасля паспяховага контрнаступлення УСУ ў Харкаўскай вобласці камандзір расейскага батальёна «Усход» Аляксандр Хадакоўскі паскардзіўся на востры дэфіцыт беспілотнікаў. З ягоных слоў, без «сродкаў артылерыйскай выведкі» не можа вызначыць, адкуль украінскія вайскоўцы наносяць удары.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках