25 красавiка 2024, Чацвер, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія войскі збеглі з Васільеўкі

15
Расейскія войскі збеглі з Васільеўкі

Для УСУ адкрытая дарога на Энэргадарскі кірунак.

Дзмітрый Кірыльчук, дэпутат Запарожскай раённай рады, адзначыў, што Васільеўка – гэта адкрыццё прамой дарогі УСУ на Энэргадарскі кірунак. Пра гэта ён расказаў «Есспрессо».

– Сітуацыя вакол ЗАЭС, гэта значыць на Энэргадарскім кірунку, вельмі дынамічная. Цяпер адбываюцца няспынныя тактычныя перамяшчэнні і перагрупоўкі ворага. І на фоне паведамленняў, што з таго ці іншага населенага пункта выходзяць акупанты, напрыклад, як яны выйшлі з Міхайлаўкі, Інжынернага, Палагоў, то тут назіраецца іншы чыннік – тактычнай перагрупоўкі ворага, гэта значыць замена адных родаў войскаў на іншыя.

Дадалася яшчэ адна свежая інфармацыя, што на Васільеўскім кірунку з учорашняга дня, 1 снежня, калі мясцовая гаўляйтарка абвясціла пра эвакуацыю, да якой раней рыхтавалі толькі цывільнае насельніцтва, а сёння нашы хлопцы паведамілі, што менавіта ў Васільеўцы ўжо вядома пра адыход расейскіх войскаў, – расказаў дэпутат Запарожскай раённай рады.

Дзмітрый Кірыльчук падкрэсліў, што Васільеўка – гэта адкрыццё прамой дарогі для УСУ на Энэргадарскі кірунак.

– Бо ўжо некалькі дзён адзначаецца і прасочваецца сітуацыя, што акупанты, адыходзячы з гэтага кірунку, прадаўжаюць трымаць кола вакол Энэргадара, – адзначыў Кірыльчук.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках