29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Століна атрымаў позву і збег з краіны

9
Жыхар Століна атрымаў позву і збег з краіны

Паўтара года ён паспяхова хаваўся.

У Століне абвясцілі прысуд 27-гадоваму жыхару горада, які абвінавачваўся ва ўхіленні ад мерапрыемстваў у наборы на вайсковую службу, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Малады чалавек у траўні 2020-га года атрымаў позву з патрабаваннем з'явіцца ў ваенны камісарыят для праходжання мерапрыемстваў у наборы на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерв.

Аднак на ўказаны адрас так і не з'явіўся. У снежні 2020 года яго абвясцілі ў вышук.

Знайшлі яго ў чэрвені 2022-га года ў Расеі. Там яго затрымалі паліцыянты і перадалі беларускаму боку.

Суд прызнаў маладога чалавека вінаватым і прызначыў тры месяцы арышту. Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках