19 красавiка 2024, Пятніца, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня Вярхоўнага суда Беларусі ў рэанімацыі

98
Старшыня Вярхоўнага суда Беларусі ў рэанімацыі
ВАЛЯНЦІН СУКАЛА

Сукала - ветэран судовай работы СССР і лукашэнкаўскага рэжыму.

80-гадовы старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала выпаў з публічнага поля з прычыны цяжкай хваробы, і ўжо працяглы час ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

Як стала вядома «Нашай ніве», Валянцін Сукала ўжо нейкі час не з'яўляецца на працы, роўна як і месяц адсутны ў афіцыёзных вестках БелТА.

Паведамляецца, што ў Сукалы пагоршылася здароўе, і за ягонае жыццё лекары змагаюцца ў рэанімацыі.

Валянцін Сукала - ветэран судовай работы СССР і лукашэнкаўскай Беларусі.

Нарадзіўся ён у 1942 годзе ў Менску. Перад паступленнем на юрыдычны факультэт БДУ працаваў токарам.

Паспеў папрацаваць яшчэ міністрам юстыцыі БССР, намеснікам старшыні Вярхоўнага суда СССР. Быў у ЦК Кампартыі БССР.

Пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі Валянцін Сукала атрымаў пасаду міністра юстыцыі.

У 1997-м, пасля антыканстытуцыйнага рэферэндуму, быў прызначаны старшынём Вярхоўнага суда, і дагэтуль займае гэтую пасаду.

Ён прычыніўся да стварэння рэжыму асабовай улады і выпустошвання судовай сістэмы. За час старшынства Сукалы дзель абвінаваўчых прысудаў дасягнула 99,7%, а ў палітычных справах - 100 адсоткаў. Гэта значыць, давесці невінаватасць у судзе грамадзянам стала абсалютна немагчыма, а суд ператварыўся ў рытуал простага друкавання пастаноў, зарання прынятых у карных структурах.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках