28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія прадпрыемствы захраслі ў даўгах

2
Беларускія прадпрыемствы захраслі ў даўгах

Колькасць завінавачаных павялічылася да беспрэцэдэнтных памераў.

«Флагшток» прааналізаваў спіс завінавачаных падатковай і высветліў, якія прадпрыемствы Гомельскай вобласці маюць запазычанасць перад бюджэтам.

На канец лістапада ў "чорным спісе" падатковай у Гомельскай вобласці было зафіксавана 1258 выпадкаў запазычанасці. За апошні месяц колькасць завінавачаных павялічылася на 69 адсоткаў, што звязана з тэрмінам выплаты квартальных падаткаў.

Сярод дзяржаўных прадпрыемстваў асноўную частку завінавачаных складаюць прадпрыемствы АПК. Запазычанасць перад бюджэтам на пачатак лістапада мелі 45 сельскагаспадарчых арганізацый, 6 прадпрыемстваў, якія займаюцца меліярацыяй зямель, амаль усе раённыя аграсэрвісы.

Акрамя аграрыяў і камунальнікаў фінансавыя праблемы сёння маюць прадпрыемствы будаўнічай галіны. Сярод завінавачаных знаходзяцца адразу некалькі буйных прадпрыемстваў рэгіёну: Гомельпрамбуд, Гомельскі аб'яднаны будаўнічы трэст, Будаўнічы трэст №20, Сьветлагорск.

Сярод прамысловых прадпрыемстваў у спісе ў асноўным заўсёднікі: Гомельскі радыёзавод, фабрыка "8 Сакавіка", завод "Камунальнік", Матора-рамонтны завод. Гэтыя прадпрыемствы стабільна трапляюць у спіс завінавачаных ужо не адзін год.

Сярод навічкоў варта адзначыць Светлагорскі завод зварачных агрэгатаў. Да 2022 года прадпрыемства ніколі не пападала ў спіс завінавачаных. Аднак пасля ўварвання расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны ўкраінскі заснавальнік завода ПАТ "ПлазмаТэк" паведаміў аб спыненні вытворчасці ў Светлагорску.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках