25 красавiка 2024, Чацвер, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выходных чакаюцца маразы да -15 градусаў

На выходных чакаюцца маразы да -15 градусаў

Падрабязны прагноз надвор'я на найбліжэйшыя дні.

Сіноптыкі папярэдзілі аб маразах да -15 градусаў і галалёдзіцы ў Беларусі 3 і 4 снежня. Прагноз на першыя выходныя снежня апублікаваны на партале pogoda.by.

У суботу, 3 снежня, будзе пераважаць воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ападкаў не чакаецца. Толькі па захадзе краіны магчымы невялікі снег, мокры снег і слабы галалёд.

Таксама ў асобных раёнах Беларусі магчымы слабы туман, а на дарогах галалёдзіца.

На 3 снежня з-за галалёдзіцы ў Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Разам з тым, вецер, паводле паведамленняў сіноптыкаў, будзе пераважаць усходні, паўднёва-ўсходні слабы да сярэдняга.

Уначы тэмпература паветра складзе ад -4 да -10 градусаў, а пры праясненнях мароз узмоцніцца ад -11 да -15 градусаў. Удзень чакаецца ад мінус 1 да мінус 6 градусаў.

У нядзелю, 4 снежня, у Беларусі таксама будзе пераважаць воблачнае з праясненнямі надвор'е. Магчымы кароткачасовы снег, а па паўднёвым захадзе краіны - мокры снег і галалёд.

Сіноптыкі папярэджваюць, што на асобных адцінках дарог галалёдзіца.

Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні сярэдні, а днём парывісты.

Уначы тэмпература паветра складзе ад мінус 2 да мінус 9. Пры праясненнях, інфармуюць сіноптыкі, мароз узмоцніцца да 12 градусаў.

Удзень чакаецца ад -6 да 1 градуса са знакам плюс.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках